Ігар Міхайлавіч Бабук
Ігар Міхайлавіч Бабук | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ігар Міхайлавіч Бабук (нар. 18 лістапада 1934, Гомель) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1954), Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металарэзныя станкі», 1963; аспірантура, 1969).
Працаваў у Мінскім маторным заводзе (1963—1966, майстар інструментальнага цэха), Гаванскім універсітэце (Куба, 1978—1980, выкладчык-кансультант), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1969—1978 і 1988—2014; з 1969 — машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», выкладчык; у 1976—1978 — інжынерна-эканамічны факультэт, дэкан; з 1988 — машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, у 1988—1999 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя вытворчасці; эканоміка прадпрыемства; эканамічная эфектыўнасць інвестыцый ў прамысловасці.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн СССР «Знак Пашаны» (1986), ордэн Пятра Вялікага 1-й ступені (Расійская Федэрацыя, 2006).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Экономический механизм управления инвестиционными процессами (на примере технического перевооружения машиностроительного производства) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Бабук Игорь Михайлович. — Минск, 1998.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бабук Ігар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Бабук Игорь Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 170.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бабук Игорь Михайлович (руск.) // Партал ЭКОНОМИКА.BY
- Нарадзіліся 18 лістапада
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы БНТУ
- Эканамісты СССР
- Эканамісты Беларусі