Ігар Робертавіч Вільдфлуш
Ігар Робертавіч Вільдфлуш | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 мая 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ігар Робертавіч Вільдфлуш (нар. 7 мая 1940, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1998). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2000) і Акадэміі аграрнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Горках у сям’і доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Роберта Тэнісавіча Вільдфлуша[1]. У 1964 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1964 года працаваў інжынерам-глебазнаўцам у глебавай экспедыцыі пры БСГА. З 1966 па 1969 гады — асістэнт кафедры біяхіміі.
У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук. З 1972 па 1981 год працаваў асістэнтам кафедры глебазнаўства, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры аграхіміі. У 1995 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара сельскагаспадарчых навук. З 1998 года — прафесар. У 1996 годзе абраны загадчыкам кафедры аграхіміі. З 1 студзеня 2020 года — прафесар кафедры аграхіміі [2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- дачка Вольга Ігараўна Мішура (нар. 1978), кандыдат сельскагаспадарчых навук
Уклад у навуку
[правіць | правіць зыходнік]І. Р. Вільдфлуш упершыню ў рэспубліцы з выкарыстаннем метадаў фракцыянавання арганічных і мінеральных фасфатаў даследаваў структуру фасфатнага фонду дзярнова-падзолістых аўтаморфных, забалочаных і эразіраваных дзярнова-падзолістых глеб. Вывучаў ператварэнне форм фосфарных угнаенняў у асноўных разнавіднасцях дзярнова-падзолістых глеб у працяглых стацыянарных даследаваннях з угнаеннямі, уплыў вапнавання на фасфатны рэжым глебы і ператварэнне форм фосфарных угнаенняў і інш.[3].
Па выніках навуковых даследаванняў апублікаваў больш за 400 навуковых і навукова-метадычных работ, у тым ліку звыш 30 кніг, падручнік «Аграхімія», які вытрымаў два выданні, 15 вучэбных дапаможнікаў, 6 манаграфій, даведнікаў аграхіміка, а таксама шэраг навукова-папулярных кніг, навуковых артыкулаў у навуковых часопісах Беларусі і шэрагу замежных краін.
Навуковая школа
[правіць | правіць зыходнік]Стварыў цэлую навуковую школу па праблемах аптымізацыі фасфатнага рэжыму дзярнова-падзолістых глеб, даследаванні эфектыўнасці новых форм угнаенняў, бактэрыяльных дыязатрофных і фасфатмабілізуючых біяпрэпаратаў, рэгулятараў росту раслін. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 9 дысертацый, у тым ліку 8 кандыдацкіх і адна доктарская.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём «За працоўныя заслугі» (2021)[4], ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Прэзідыума акадэміі Аграрных навук Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў». У 2006 годзе І. Р. Вільдфлушу за цыкл навуковых прац (у суаўтарстве) прысуджана прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Экологические проблемы агрохимии : учеб.-метод.пособие. — Мн.: 1997 (у суаўт.).
- Система удобрения сельскохозяйственных культур : учеб.пособие. — Мн.: 1998.
- Фосфор в почвах и земледелии Беларуси. — Мн.: 1999 (разам з А. Р. Цыганавым).
- Агрохимия : учебник для студентов с.-х. вузов. — 2-е изд.- Мн.: 2001 (у суаўт.).
- Экологические и медико-социальные аспекты охраны природной среды и здоровья населения. — Мн.:, 2002 (у суаўт.).
- Биологический азот в земледелии Беларуси. — Мн.: 2003 (у сааўт.).
- Удобрения и качество урожая сельскохозяйственных культур. — Минск: 2005 (у сааўт.).
- Эффективность применения микроудобрений и регуляторов роста при возделывании сельскохозяйственных культур. — Мн.:, 2011 (у суаўт.).
- Комплексное применение средств химизации при возделывании зерновых культур. — Мн.: 2014 (у суаўт.).
- Применение удобрений на основе материалов агрохимического и радиологического обследования почв// Учебное пособие для студентов с.-х. вузов. — Мн.: 2003. — 132 с. (у суаўт.).
- Крупномасштабное агрохимическое и радиологическое обследование почв // Практическое пособие по прохождению учебной и производственной практики учащимися средних специальных и студентами высших учреждений образования. — Мн.: ГУ «Учебно-методический центр Минсельхозпрода», 2004. — 81 с. (у суаўт.).
- Система применения удобрений. Дипломное и курсовое проектирование// Учебное пособие для студентов специальности «Агрохимия и почвоведение», "Защита растений и карантин. — Мн.: УП ИВЦ Минфин, 2005. — 136 с. (у суаўт.).
- Агрохимия. Практикум. Учебное пособие для студентов высших учебных заведений по агрономическим специальностям / Под редакцией И. Р. Вильдфлуша, С. П. Кукреша // — Мн.: ИВЦ Минфина, 2010. — 368 с. (у суаўт.).
- Агрохимия: учебное пособие / под ред. И. Р. Вильдфлуша // — Мн.: РИПО, 2011. — 300 с. (у суаўт.).
- Агрохимия: Учебник / под ред. И. Р. Вильдфлуша // — Мн.: ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с. (у суаўт.).
- Вильдфлуш, И. Р. Крупномасштабное и радиологическое обследование почв: пособие / И. Р. Вильдфлуш [и др.] //- Горки: БГСХА, 2013. — 84 с. (у суаўт.).
- Агрохимия и система применения удобрений: учебно-методическое пособие. С. Ф. Шекунова, И. Р. Вильдфлуш, В. В. Лапа [и др.] //- Горки: БГСХА, 2016. — 258 с.
- Современные технологии возделывания сельскохозяйственных культур: учебно-методическое пособие/ И. Р. Вильдфлуш [и др.] под ред. И. Р. Вильдфлуша, П. А. Саскевича — Горки : БГСХА, 2016—383 с.
- Справочник агронома / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша, П. А. Саскевича . — Горки: БГСХА, 2017. — 315 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2004, с. 350.
- ↑ Цыганов, А. Р. и др. Вильдфлуш Игорь Робертович (75-летие со дня рождения)// Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук. № 3, 2015. — С.124-125
- ↑ Вильдфлуш Игорь Робертович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / автор-составитель Цыганов А. Р., Лившиц В. М.; БГСХА. — Могилев: 2005. — С. 43—44
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2021 г. № 334 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Саскевич, П. А. Цель жизни — служение науке : [к 75-летию Игоря Робертовича Вильдфлуша] / П. А. Саскевич, А. Р. Цыганов, Т. Ф. Персикова, А. С. Мастеров // Вестник БГСХА. — 2015. — № 2. — С. 181—182
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вільдфлуш Ігар Робертавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 350. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Вильдфлуш Игорь Робертович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / автор-составитель Цыганов А. Р., Лившиц В. М.; БГСХА. — Могилев: 2005. — С. 43-45.
- Вильдфлуш Игорь Робертович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. — Горки: 1999. — С. 28.
- Вильдфлуш Игорь Робертович, доктор сельскохозяйственных наук, профессор, заведующий кафедрой агрохимии : библиографический указатель научно-педагогической деятельности / Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия». — Горки : БГСХА, 2015 — 56 с.
- Дзетліковіч, П. Вучоныя Беларусі — акадэмікі Расіі / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). — 1997. — 26 сакавіка.
- Лившиц, В. М. Вильдфлуш Игорь Робертович / Владимир Лившиц // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. — Горки: 2013. — Книга. 1 : Знаменитые земляки — ученые. — С. 34—36.
- Пугач, А. Увлечение всей жизни — наука / А. Пугач // Ленiнскi шлях. — 2010. — 22 мая. — С. 2.
- Пугач, А. Такие разработки на полках не пылятся / А. Пугач // Белорусская нива. — 2003. — 17 июля.
- Саскевич, П. А. Цель жизни — служение науке : [к 75-летию Игоря Робертовича Вильдфлуша] / П. А. Саскевич, А. Р. Цыганов, Т. Ф. Персикова, А. С. Мастеров // Вестник БГСХА. — 2015. — № 2. — С. 181—182.
- Цыганов, А. Р. и др. Вильдфлуш Игорь Робертович (75 -летию со дня рождения)// Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук. № 3.2015. — С. 124—125.
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аграхімікі СССР
- Аграхімікі Беларусі
- Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі