Ігнацы Керсноўскі
Выгляд
Ігнацы Керсноўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Род | Керсноўскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Керсноўскі[d] | ||||||
Член у |
Ігнацы Янавіч Керсноўскі (Кераноўскі, польск.: Ignacy Kiersnowski; ? — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Сын Яна Керсноўскага. Меў брата Нікадзіма.
17 лютага 1792 года на сейміку Случарэцкага павета суддзёй зямянскага суда быў выбраны нейкі Ігнацы Керсноўскі, рэгент Галоўнага Трыбунала ВКЛ[1].
У 1821—1823 г. — тытулярны дарадца, казначэй Навагрудскага павета. Валодаў маёнткам Гарадзілаўка ў Навагрудскім павеце, які быў ухвалены Адамам Міцкевічам у паэме «Пан Тадэвуш». Прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні.
Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 2-й ступені ў 1820 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Кярсноўскі (Кераноўскі) Ігнацы Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.