Нікадзім Керсноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікадзім Керсноўскі
Побуг
Побуг
старшыня Гродзенскай грамадзянскай палаты[d]
 — 1863

Нараджэнне 15 верасня 1794(1794-09-15)
Смерць 17 студзеня 1881(1881-01-17) (86 гадоў)
Месца пахавання
Род Керсноўскія[d]
Бацька Ян Керсноўскі[d]
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра

Нікадзім Янавіч Керсноўскі (польск.: Nikodem Kiersnowski, руск.: Никодим Иванович Керсновский; 15 верасня 1794, Гарадзілаўка пад Навагрудкам[1] — 17 студзеня 1881, Друскенікі[2]) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Сын Яна Керсноўскага. Меў брата Ігнацыя[1].

" Першы раз выехаў да Наваградка ў 1802 г., да гувернёра, або дарэктара старэйшых маіх братоў, Фелікса Паўловіча. Пры ўездзе да горада бачыў, як здымалі званы з касцёла паезуіцкага для адасланьня ў касцёл св. Казіміра ў Вільні, што знаходзіўся недалёка ад ратушы. Гувернёр наш меў яшчэ колькі вучняў, што прыходзілі да яго; сярод ix у 1804 г. былі два Міцкевічы: Францішак i Адам, маладзейшы за мяне на чатыры гады. Ён не ўмеў яшчэ чытаць, я ж быў ужо першакласнікам i чытаў дасканала; таму гувернёр казаў мне вучыць чытаць Адама па лемантары. Навука пайшла вельмі хутка, бо здольнасць той меў надзвычайную, не патрабаваў паўтарэння. Як старэйшы, я раней скончыў курс павятовай школы, але мне апавядалі ягоныя калегі, што ў вышэйшых класах яго навуковыя доследы былі заўсёды найлепшыя, i ён памагаў i выпраўляў колькі іншых вучняў.

Магу цяпер пахваліцца, што слаўнага паэта Адама Міцкевіча чытаць вучыў…[3]

"

Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў 1810—1812 гадах. У 1812 г. — памочнік сакратара цывільна-вайсковай камісіі ў Навагрудку, працаваў рэгентам дэкрэтавым у канцылярыі земскага суда, пісарам на працягу трох выбараў, адзін тэрмін суддзёй, адзін тэрмін прэзідэнтам земскім. У 1831 г. кіраваў маёнткам Віжуны (пад Навагрудкам?) З 1834 г. быў па выбарах 6 гадоў асэсарам, а 14 гадоў, да 1863 г., — старшынёй Гродзенскай грамадзянскай палаты[1].

Сям’я Керсноўскіх мела ў Навагрудку дом, размешчаны пры вуліцы Кавальскай, за фарным касцёлам насупраць плябаніі[3].

У час паўстання 1863—1864 гадоў западозраны ў «палітычнай нядобранадзейнасці» і да 1 чэрвеня 1864 года высланы «адміністрацыйным парадкам» на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Тамбоўскую губерню[4], дзе прабыў 4 гады[1].

Прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні разам з сынамі[1].

Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].

Незадоўга да смерці Керсноўскі даслаў свае ўспаміны Вандзе Шулякоўскай з Макрэцкіх[3].

Памёр ад унутранага запалення 17 студзеня 1881 года ў Друскеніках. Быў пахаваны 20 студзеня на друскеніцкіх каталіцкіх могілках ў агульным склепе са сваім 3-гадовым унукам Георгіем, які памёр тут жа. На надмагільнай пліце размешчаны надпіс «Grob rodziny Kiersnowskich»[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з Алаізай з Пілецкіх[2]. Дзеці: сыны Генрых (нар. 9.12.1827[5]), Францішак, Казімір-Вінцэнт-Ісідар[1] (нар. 4.04.1841[5]), Вітольд (нар. 17.03.1832)[5], дочкі Ірэна і Алена[2] (нар. 3.06.1833[5]).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Св. Уладзіміра[5].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Nowogrуdek w poczatkach ХIХ w. // Pawlowicz E. Nowogrуdek w ХIХ w. — Lwow, 1902, s. 9-46.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Швед, В. В. Кярсноўскі Нікадым Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  2. а б в г Сергей Омелько, Евгений Махнач. МЕТОДЫ И ИСТОЧНИКИ ИЗУЧЕНИЯ ГОРОДСКИХ НЕКРОПОЛЕЙ (НА ПРИМЕРЕ ГРОДНО)
  3. а б в Паўловіч Эдвард.Наваградак у першай палове XIX стагодзьдзя // Спадчына 1994. №6. С. 112-124.
  4. 3286. Кярсноўскі Нікадым // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
  5. а б в г д [1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]