Ідэальныя незнаёмцы (фільм, 2016)
Ідэальныя незнаёмцы | |
---|---|
італ.: Perfetti sconosciuti | |
Жанр | кінакамедыя і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Medusa Film[d] |
Працягласць | 97 хв. |
Зборы | 21 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 11 лютага 2016[1][2] і 2016 |
IMDb | ID 4901306 |
Афіцыйны сайт (італ.) |
«Ідэа́льныя незнаё́мцы» (італ.: Perfetti sconosciuti) — італьянскі камедыйна-драматычны фільм 2016 года рэжысёра Паала Джэнавезэ[5][6]. Выйшаў у пракат у Італіі 11 лютага 2016 года[6]. Кінастужка мела крытычны і камерцыйны поспех, атрымаўшы перамогу ў намінацыі найлепшы фільм прэміі Давід дзі Данатэла і сабраўшы ў Італіі больш за 16 мільёнаў еўра касавых збораў. Рымейк фільма быў зроблены ў шматлікіх краінах, у тым ліку ў Іспаніі, Мексіцы, Паўднёвай Карэі, Францыі, Венгрыі, Грэцыі, Кітаі, Расіі, Арменіі, Германіі, Польшчы, В’етнаме і Турцыі. 15 ліпеня 2019 года «Ідэальныя незнаёмцы» былі ўключаны ў кнігу рэкордаў Гінэса, паколькі сталі найбольш перазнятым фільмам у гісторыі кіно, у агульнай складанасці налічваючы 18 версій фільма[7].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Увечары месяцавага зацьмення сем блізкіх сяброў збіраюцца на вячэру. На пачатку вечарыны адна з сябровак, Эва, якая працуе псіхааналітыкам, кажа, што яна пераканана, што многія пары разлучыліся б, калі б убачылі паведамленні на тэлефонах адзін аднаго. Пакуль сябры абмяркоўваюць гэта сцвярджэнне, яны згаджаюцца, а некаторыя з іх неахвотна, паўдзельнічаць у такой гульні. Кожны з іх кладзе свой тэлефон на стол, і кожным паведамленнем ці тэлефанаваннем яны будуць дзяліцца з астатняй групай. Спачатку гульня здаецца бяскрыўднай. Нікому няма чаго хаваць.
Але паступова тэлефанаванні і паведамленні становяцца больш кампраметуючымі. З цягам часу выяўляецца, што амаль у кожнага ёсць раман ці нейкія рамантычна-сяброўскія адносіны з іншымі людзьмі, а адзін з сяброў, які прыкідваўся, што ў яго ёсць дзяўчына, выкрывае свае нетрадыцыйныя стасункі. З новымі паведамленнямі і тэлефанаваннямі сетка хлусні і сакрэтаў становіцца ўсё больш заблытанай і да канца ночы сяброўскія адносіны, шлюбы і раманы разбіваюцца ўшчэнт.
Калі госці выходзяць з кватэры, яны пачынаюць паводзіць сябе так, быццам нічога дрэннага не адбылося. Яны паводзяць сябе гэтак жа, як і на пачатку вечара, па-сяброўску ўсміхаючыся. Выяўляецца, што гульня не адбывалася, а ўвесь фільм ёсць прывідам на тэму «што, калі б», як быццам месяцавае зацьменне перанесла герояў у паралельную рэальнасць.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes рэйтынг ухвалення фільма складае 77%, заснаваны на 13 крытычных аглядах.
Зноскі
- ↑ https://imdb.com/title/tt4901306/
- ↑ https://www.cinematographe.it/news/perfetti-sconosciuti-data-uscita/
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt4901306/ Праверана 27 мая 2016.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ «Italy Box Office: Local Comedy Trumps 'Zoolander 2' Debut». The Hollywood Reporter.
- ↑ а б «Perfetti Sconosciuti: il film di Paolo Genovese al cinema dall'11 Febbraio». Cinematographe.it.
- ↑ «'Perfetti Sconosciuti' da Guinness, la commedia di Genovese è il film con più remake di sempre». Repubblica.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ідэальныя незнаёмцы на сайце «Internet Movie Database» (англ.).
- Ідэальныя незнаёмцы на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.).