Ілья Мікітавіч Фёдараў
Выгляд
Ілья Мікітавіч Фёдараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1815 |
Дата смерці | не раней за 1890 |
Альма-матар | |
Працаваў у гарадах | Магілёў |
Узнагароды |
Ілья Мікітавіч Фёдараў (1815 — пасля 1890) — беларускі архітэктар, мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1836 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Працаваў памочнікам, з 18 ліпеня[1] 1844 па 1873 год Магілёўскім губернскім архітэктарам, адначасова у 1844—1870 гадах Магілёўскім епархіяльным архітэктарам[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод работ — праекты будынкаў багадзельняў (1837, 1850, 1855), інстытута шляхетных дзяўчат, пансіяната пры Магілёўскай губернскай камісіі і будынка пажарнай каманды (1848—1852), казармы для жандарскай каманды (1850), жылога дома для свяшчэнніка Троіцкай царквы (1859) і рэканструкцыі астрога (1838), распрацаваў праектную дакументацыю на рамонт будынка Магілёўскага губернскага праўлення. У 1843 выканаў праект будынка прысутных месцаў для Сянно[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені
- Ордэн Святой Ганны 3-й ступені
- Медаль у памяць вайны 1853-56 гадоў
- Знак адрознення за бездакорную службу за 20 гадоў
Зноскі
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1869. С. 38
- ↑ а б Фёдараў Ілья Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдараў Ілья Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1815 годзе
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары Магілёва
- Магілёўскія губернскія архітэктары
- Магілёўскія епархіяльныя архітэктары