Імператарская Акадэмія мастацтваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будынак Акадэміі мастацтваў (1764—89), архітэктары Ж. Б. Вален-Дэламот і А. П. Какорынаў

Імператарская Акадэмія мастацтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне пластычных мастацтваў і архітэктуры, якая існавала ў Расійскай імперыі ў перыяд з 1757 года да яе скасавання ў 1918 годзе ўрадам Расійскай Савецкай Рэспублікі.

Заснаванне акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікі акадэміі — Шувалаў і Какорынаў

Планы стварэння ў Расіі акадэміі мастацтваў па вобразу і падабенству французскай выношваў яшчэ Пётр Вялікі. За год да смерці ён выдаў указ «Аб акадэміі, у якой бы мовам вучыліся, а таксама іншым навукам і найзнатнейшым мастацтвам». Гэта пятроўскае распачынанне пасля яго смерці было ўвасоблена ў жыццё як мастацкае аддзяленне Акадэміі навук, якое да сярэдзіны XVIII стагоддзя ператварылася ў гравёрна-рысавальную школу.

Развіццё Рускага Асветніцтва падштурхнула фаварыта І. І. Шувалава на прадстаўленне імператрыцы Лізавеце Пятроўне прапановы аб неабходнасці завесці «асобую трох найзнатнейшых мастацтваў акадэмію». Іван Іванавіч жадаў адкрыць яе ў Маскве, пры задуманым ім універсітэце, але ў выніку акадэмія мастацтваў была заснавана ў 1757 годзе ў Санкт-Пецярбургу, хоць першыя шэсць гадоў лічылася пры Маскоўскім універсітэце, які ўзначальваў усё той жа Шувалаў.

У Санкт-Пецярбургу акадэмія першапачаткова размяшчалася ў асабняку Шувалава на Садовай вуліцы. З 1758 года тут пачаліся навучальныя заняткі. Навучальны курс доўжыўся дзевяць гадоў і ўключаў вывучэнне мастацтва гравюры, партрэта, скульптуры, архітэктуры і да т.п. З 1760 года лепшых выпускнікоў на казённыя сродкі адпраўлялі на стажыроўку за мяжу (свайго роду аналаг Рымскай прэміі).

Акадэміі першапачатка былі вылучаны вельмі малыя сродкі, усяго па 6 тыс. рублёў у год. Шувалаву на асабістыя сродкі ўдалося адразу высока падняць аўтарытэт акадэміі. Запрошаныя ім мастакі з Францыі і Германіі паклалі пачатак належнаму выкладанню мастацтваў, а з уступленнем у акадэмію для выкладання архітэктуры А. П. Какорынава стала магчымай належная арганізацыя акадэміі.

«Інаўгурацыя Імператарскай Акадэміі мастацтваў 7 ліпеня 1765 года», карціна В. Якобі

«Полное учреждение Императорской Академии художеств» выдадзена ўжо пры Кацярыне II, у 1763 годзе. Бюджэт акадэміі быў павялічаны да 60 тыс. рублёў. Пакуль дзейнічаў Какорынаў, сілы акадэміі развіваліся, але доўгі перыяд прэзідэнцтва І. І. Бяцкога, які змяніў у 1763 годзе Шувалава, стаў застоем, хоць пры акадэміі і было адкрыта выхаваўчае вучылішча, куды прымалі хлопчыкаў пяці — шасці гадоў. Шмат шуму пры двары выклікала справа аб растраце акадэмічнай касы канферэнц-сакратаром А. М. Салтыковым.

У 1764—1788 гадах на Васільеўскім востраве для акадэміі быў пабудаваны асобны будынак (Універсітэцкая набярэжная, 17; архітэктары А. П. Какорынаў і Ж. Б. Вален-Дэламот). У будынку мелася дамавая царква Святой Кацярыны. Аздабленне інтэр'ераў зацягнулася да 1817 года. Цяпер тут размешчаны Навукова-даследчы музей Расійскай Акадэміі мастацтваў, а таксама архіў, бібліятэка, лабараторыі і майстэрні.

Век акадэмізму[правіць | правіць зыходнік]

У 1800 годзе акадэмію ўзначаліў багаты мецэнат А. С. Строганаў, які падняў яе на новы ўзровень. Пры ім з'явіліся медальерны і рэстаўрацыйны класы, у якасці вольнапрыходных слухачоў у акадэмію сталі дапушчаць прыгонных. Падрыхтаваныя Строганавым у 1802 г. распараджэнні прадугледжвалі карэнную рэформу акадэміі, уключаючы стварэнне карціннай галерэі і заснаванне прэмій, але гэтыя планы не былі ажыцёўлены, акрамя хіба толькі адпраўкі маладых мастакоў за мяжу.

У 1812 годзе Акадэмію мастацтваў прылічылі да Міністэрства народнай асветы. Прэзідэнтам акадэміі А. М. Аленіным (з 1817 г.) з мэтай апраўдаць сваё кіраванне «ад чутак, што насіліся ў горадзе» была выдадзена «Кароткая гістарычная даведка пра стан Імператарскай акадэміі мастацтваў з 1764—1829 г.». Пры Аленіне ўстанова становіцца бастыёнам эстэтыкі акадэмізму.

Фінансавае становішча акадэміі ўмацавалася пасля яе перадачы ў распараджэнне Міністэрства імператарскага двара. Павелічэнне сродкаў дазволіла больш рэгулярна адпраўляць пансіянераў за мяжу, дзе (у Рыме) было створана апякунства для іх. Выхаваўчае вучылішча было ў 1843 г. зачынена. У 1830-я гг. Канстанцін Тон заняўся абнаўленнем інтэр'ераў і спраектаваў новыя багата аздобленыя залы — Рафаэлеўскую і Тыцыянаўскую.

Новым Статутам 30 жніўня (9 верасня) 1859 года зменена выкладанне навук падзелена на два аддзяленні: адно па жывапісе і скульптуры, другое па архітэктуры. Агульныя навукі, на якія да таго часу звярталіся мала ўвагі, занялі бачнае месца ў абодвух аддзяленнях. Для архітэктараў уведзена выкладанне матэматыкі, фізікі і хіміі. Таксама было ўсталяваны тры ступені звання класных мастакоў. Той, хто атрымліваў першы залаты медаль, набываў разам са званнем класнага мастака 1-й ступені чын Х класа і права быць пасланым за мяжу.

Іерархія жанраў, уведзеная французскай Акадэміяй, вызначала прыярытэты выкладання і ў Расіі — гэта значыць галоўным лічыўся гістарычны жанр. Навучэнцы стваралі карціны на праграмы, сюжэты якіх былі ўзяты з такіх твораў, як Біблія, «Метамарфозы» Авідзія, «Іліяда» Гамера. Старажытнарускія палотны на раннім этапе класіцызму грунтаваліся, галоўным чынам, на трох выданнях — «Сінопсіс, або Кароткае апісанне ад розных летапісцаў пра пачатак славенскага народа, пра першых кіеўскіх князёў і пра жыціе… вялікага князя Уладзіміра… і пра яго спадчыннікаў… да… цара… Феадора Алексіевіча…» (5-е выд., 1762), «Старажытная расійская гісторыя…» Міхаіла Ламаносава (1766), «Гісторыя расійская…» Міхаіла Шчарбатава (1770-1)[1].

Акадэмія ў канцы XIX — пачатку XX стст[правіць | правіць зыходнік]

Другая галерэя антыкаў, 1836

Паступовае вызваленне ад догмаў акадэмізму пачалося ў Расіі з т.зв. бунту чатырнаццаці. 9 лістапада 1863 года 14 самых выдатных вучняў імператарскай Акадэміі мастацтваў, дапушчаных да спаборніцтва за першы залаты медаль звярнуліся ў савет Акадэміі з просьбай замяніць конкурснае заданне (напісанне карціны па зададзеным сюжэце са скандынаўскай міфалогіі «Банкет бога Одзіна ў Валгале») на вольнае заданне, напісанне карціны на выбраную самім мастаком тэму. На адмову Савета ўсе 14 чалавек пакінулі Акадэмію і арганізавалі «Санкт-Пецярбургскую арцель мастакоў», якая пазней (у 1870) была ператворана ў «Таварыства перасоўных мастацкіх выставак»[2].

У 1870-я П. П. Чысцякоў стварыў умовы для выхавання новага пакалення бліскучых мастакоў. Сярод яго вучняў — такія буйныя імёны, як В. І. Сурыкаў, В. М. Васняцоў, В. А. Сяроў, В. Д. Паленаў, М. А. Врубель. У 1893 годзе быў прыняты новы статут, які дазволіў прыцягваць да выкладання ў акадэміі выдатных мастакоў; дзякуючы гэтаму выкладчыцкі склад папоўніўся такімі майстрамі рэалістычнага кірунку, як І. Я. Рэпін, І. І. Шышкін, А. І. Куінджы, У. Я. Макоўскі.

У канцы XIX стагоддзя на акадэмію выдаткоўвалася штогод 72626 руб. Акрамя падрыхтоўкі мастакоў, Акадэмія мастацтваў перыядычна праводзіла выстаўкі карцін. Мастацкі музей пры акадэміі быў агульнадаступным.

Дзейнасць Імператарскай Акадэміі мастацтваў працягвалася да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і, нягледзячы на некаторыя неспрыяльныя перыяды яе існавання, мела важныя наступствы. Сталі адкрывацца мастацкія школы, засноўвацца таварыствы мастакоў, а выкладанне жывапісу стала прадметам, якія ўвайшоў у праграму агульнай адукацыі.

Званні выпускнікоў[правіць | правіць зыходнік]

У першыя гады існавання Акадэміі выпускнікі Архітэктурнага аддзялення атрымлівалі званне мастака архітэктуры. Выхаванцы, ганараваныя за працы сярэбраным медалём 2-й ступені, атрымлівалі званне някласнага або вольнага мастака, што не давала права на класны чын пры паступленні на дзяржаўную службу. Сярэбраны медаль першай ступені даваў права на атрыманне звання класнага мастака 3-й ступені, уладальнікам залатога медалю 2-й ступені прысвойвалася званне класнага мастака 2-й ступені, залаты медаль 3-й ступені даваў выпускніку Акадэміі званне класнага мастака 1-й ступені. Пры гэтым атрымаць медалі, а разам з імі і званні, маглі дойліды, якія не вучыліся ў Акадэміі.[3] Выпускнікі, якія атрымалі залаты медаль 1-й ступені, атрымлівалі, як правіла, права на пенсіянерскую паездку за мяжу, падчас якой яны вывучалі помнікі архітэктуры і рыхтавалі праекты на атрыманне звання акадэміка. У другой чвэрці XIX стагоддзя рашэннем Савета Акадэміі прысвойвалася прамежкавае званне — прызначаны ў акадэмікі.

Выдатным расійскім мастакам, якія атрымалі адукацыю па-за межамі акадэміі, магло быць прысвоена ганаровае званне вольнага супольніка.

У 1885 годзе была ўведзена новая сістэма атрымання званняў: усім выпускнікам Архітэктурнага аддзялення прысвойвалася званне мастака-архітэктара. Статус звання акадэміка значна ўзрос: з тых часоў яно стала прысуджацца толькі за выдатныя працы.[3]

Пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Панарамны здымак Акадэміі мастацтваў

12 красавіка 1918 года ўказам Саўнаркама Акадэмія мастацтваў была скасавана, а акадэмічны музей перастаў функцыянаваць. Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Петраградзе ў 1918 годзе ператворана ў ПДВМНМ — Петраградскія дзяржаўныя вольныя мастацка-навучальныя майстэрні,

  • У 1921 годзе пераназваны ў Петраградскія дзяржаўныя мастацка-навучальныя майстэрні пры адноўленай Акадэміі мастацтваў.
  • У 1922 годзе ператвораны ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут (ВМАТЭІН, ЛВМТІ).
  • У 1930 годзе ВМАТЭІН рэарганізаваны ў Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва (ІНПВМ). Архітэктурны факультэт скасаваны, яго навучэнцы былі пераведзены ў Ленінградскі Інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва (ЛІІКБ, был. Інстытут грамадзянскіх інжынераў).
  • У 1932 г. ІНПВМ быў ператвораны ў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, якому ў 1944 годзе было прысвоена імя Ільі Яфімавіча Рэпіна. Назву захоўваў да 1990-х гадоў, калі быў ператвораны ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна.

Здань Акадэміі Мастацтваў[правіць | правіць зыходнік]

У 1870 г. у часопісе «Нева» выйшаў артыкул[4], у якім распавядалася пра тое, што першы рэктар Акадэміі мастацтваў Аляксандр Піліпавіч Какорынаў не проста памёр ад вадзянкі (афіцыйная версія), а павесіўся на гарышчы Акадэміі мастацтваў. З тых часоў па Пецярбургу ходзіць легенда пра здань першага рэктара, якая з'яўляецца час ад часу нядбайным студэнтам Акадэміі[5].

Асобы акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнты Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Калона выпускнікам Акадэміі

У розны час у акадэміі вучыліся беларускія мастакі[6]:

Членам Імператарскай АМ быў І. Аляшкевіч.

Вольныя слухачы акадэміі (сваякоштныя)[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія ў філатэліі[правіць | правіць зыходнік]


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А. А. Карев. Классицизм в русской живописи. М., 2003. С. 59
  2. Николай Троицкий Культура: Искусство // Россия в XIX веке. Курс лекций. М., 1997. С. 398
  3. 3,0 3,1 Шаблон:Книга
  4. П. П. Александр Филиппович Кокоринов // Нева. 1870. № 52. С. 53-59
  5. Нежинский Ю. В., Пашков А. О. Мистический Петербург: историческое расследование. — Montreal: Т/О «НЕФОРМАТ» Издат-во Accent Graphics Communications, 2013. С. 43-45. — ISBN 9-78130155-498-0
  6. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810186000аб'ект № 7810186000
  • Оленин А. Н. Избранные труды по истории и деятельности Императорской Академии художеств / БАН; сост., авт. вступ. ст и примеч. Н. С. Беляев; науч. ред. Г. В. Бахарева. — СПб. : БАН, 2010.
  • Торжественные публичные собрания и отчеты Императорской Академии художеств (1765, 1767—1770, 1772—1774, 1776, 1779, 1794, 1802—1815) / сост., авт. вступ. и примеч. Н. С. Беляев; БАН. — СПб.: БАН, 2016
  • Торжественные публичные собрания и отчеты Императорской Академии художеств (1817—1859) / БАН; сост., авт. вступ. ст и примеч. Н. С. Беляев. — СПб. : БАН, 2015.
  • Беляев Н. С. История Научной библиотеки Российской академии художеств (1757—2000) / СПбГУКИ. — СПб. : Лема, 2005.
  • Академия художеств // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Временный устав Императорской академии художеств, высочайше утверждённый в 15 день октября 1893 года
  • Кондаков С. Н. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764—1914. — Спб.: Т-во Голике и Вильборг, 1914—1915. — Часть 1-я — историческая. Часть 2-я — Список русских художников.
  • Юбилейный справочник выпускников Санкт-Петербургского Государственного академического института живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина Российской Академии художеств. 1915—2005. / Сост. С. Б. Алексеева; научн. ред. Ю. Г. Бобров. — СПб.: РАХ, 2007.
  • Пронина И. А. Декоративное искусство в Академии художеств: Из истории русской художественной школы XVIII — первой половины XIX века (К 225-летию Академии художеств СССР) / АХ СССР. Научно-исслед. ин-т теории и истории изобр. искусств — М.: Искусство, 1983. — 312, [104] с. — 20 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]