Перайсці да зместу

Ілья Сяргеевіч Галюза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ілья Галюза
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Сяргеевіч Галюза
Нарадзіўся 16 лістапада 1979(1979-11-16)[1][2] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 176 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2000 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 62 (10)
2001—2002 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 58 (2)
2001—2002   Сцяг Украіны Чарнаморац-2 (Адэса) 6 (3)
2003—2005 Сцяг Беларусі Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 65 (13)
2004   Сцяг Расіі Арол 1 (0)
2006 Сцяг Літвы Шаўляй 33 (16)
2007—2011 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 123 (11)
2012—2013 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 36 (9)
2014 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 29 (4)
2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 24 (5)
2016 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 21 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лютага 2018.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілья Галюза (нар. 16 лістапада 1979, Архангельск, РСФСР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.

Малодшы брат Ільі, Сяргей Галюза, таксама з’яўляецца прафесійным футбалістам. З 2008 па 2014 год браты праводзілі штогадовы дзіцячы турнір па футболе «Кубак мары»[3].

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец дзіцячай школы луганскай «Зары». Першыя трэнеры — Аляксандр Шакун і Валерый Галустаў[4].

Пачаў кар’еру ў «Зары», пазней перайшоў у адэскі «Чарнаморац». З 2003 па 2005 (з невялікім перапынкам) гуляў у чэмпіянаце Беларусі за магілёўскі «Дняпро-Трансмаш».

У 2006 годзе выступаў за літоўскі «Шаўляй». У складзе каманды забіў у чэмпіянаце Літвы 16 мячоў, стаў другім бамбардзірам першынства, стаў лепшым асістэнтам A Лігі і быў прызнаны лепшым легіянерам па версіі сайта Futbolas.lt.

З сярэдзіны сезону 2006/07 выступаў за сімферопальскую «Таўрыю». Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Украіны 2009/10. Усяго за «Таўрыю» ў чэмпіянаце Украіны правёў 123 матчы і забіў 6 мячоў. Пасля таго як віцэ-прэзідэнтам «Таўрыі» стаў Дзмітрый Сялюк Галюза разарваў кантракт з клубам і пакінуў яго ў статусе свабоднага агента[5].

У сярэдзіне сезону 2011/12 падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой»[6]. У снежні 2013 года пакінуў луганскі клуб[7].

У сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. У салігорскім клубе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны аматарамі «Шахцёра» лепшым іграком каманды[9].

У студзені 2015 года стала вядома, што Ілья пакіне «Шахцёр»[10]. 27 студзеня было афіцыйна абвешчана аб раставанні з гарнякамі[11].

У сакавіку 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[12] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе гэтага клуба. У сезоне 2015 перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі[13]. Здолеў замацавацца на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, стаў адным з лідараў каманды, якой дапамог заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2015.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» не будзе падаўжаць кантракт з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Галюзам[14].

У лютым 2016 года Ілья стаў трэніравацца разам з магілёўскім «Дняпро» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[15]. У «Дняпро» Галюза стаў капітанам каманды і дапамог ёй па выніках сезону 2016 вярнуцца ў Вышэйшую лігу, аднак сам пакінуў каманду.

У студзені 2018 года, завяршыўшы кар’еру, стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры магілёўскага клуба[16].

Зноскі

  1. Ilya Galyuza // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ilya Galiuza // FBref.com
  3. «Кубок мечты» братьев Галюза (руск.). sport.ua (23 снежня 2008). Праверана 22.04.2014.
  4. Илья Галюза привез Кубок Украины в Луганск (руск.). Террикон (2 чэрвеня 2010). Праверана 22.04.2014.
  5. «Таврия» рассталась с Пищуром (руск.). Football.ua (11 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 20.02.2012.
  6. Галюза — игрок «Зари» (руск.). Football.ua (30 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 20.02.2012.
  7. Юрий Вернидуб: «Зарю» покидает только Галюза»
  8. Илья Галюза стал игроком «Шахтера»
  9. Болельщики солигорского "Шахтера" лучшим игроком сезону в команде назвали Илью Галюзу
  10. Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
  11. Илья Галюза не продлил контракт с "Шахтером"
  12. Илья Галюза прибыл на просмотр в "Белшину"
  13. Карамушка и Галюза перестали считаться легионерами
  14. Сплошной Бобруйск. С Ежуровым в ажуре?
  15. Илья Галюза продолжит карьеру в "Днепре"
  16. Галюза завершил карьеру и стал тренером в школе «Днепра»