Вядома каля 20 відаў. Пашыраны на шэльфавых мулавых грунтах (на глыбіні да 200 м) халодных і ўмераных мораў Паўночнага паўшар'я і на вялікіх акіянскіх глыбінях. У паўночных морах трапляецца іольдыя паўночная (Yoldia hyperborea).
Ракавіна даўжынёю 1—6 см, падоўжана-авальная, гладкая, ад светла-аліўкавага да карычневага колеру. Нага раэвітая, ротавыя лопасці з доўгімі прыдаткамі.