Іосіф Іосіфавіч Плаўскі
Іосіф Іосіфавіч Плаўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 20 снежня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 2011 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Іосіф Іосіфавіч Плаўскі (20 снежня 1935, в. Зубелевічы), беларускі гаспадарчы дзеяч, арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].
Нарадзіўся ў вёсцы Зубялевічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1950—1951 вучыўся ў сельгасшколе малодшых ветфельдшараў у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З 1951—1954 і 1957—1961 працаваў ветфельдшарам калгаса «Сцяг Саветаў» Клецкага раёна. У 1954—1957 служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. З 1961 — старшыня калгаса «Памяць Леніна», з 1976 — дырэктар дзяржплемзавода «Чырвоная Зорка».
У 1974 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут[1]. З 1976 года дырэктар РУСП «Племзавод Чырвоная Зорка». З 2006 па 2008 працаваў намеснікам дырэктара РУСП «Племзавод Чырвоная Зорка».
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Цэнтральнага камітэта КПБ, неаднаразова — дэпутатам раённага і сельскага саветаў.
Званне Героя Сацпрацы прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці[1].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (1966)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1966)
- Ордэн Леніна і залаты медаль «Серп і Молат» (1971)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медаль «За доблесную працу» (1970).
- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1995).
- Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.