Іосіф Васільевіч Лагун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Васільевіч Лагун
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 30 лістапада 1894(1894-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Партыя

Іосіф Васі́льевіч Лагу́н (1894, в. Мікіцёнкі, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Шаркаўшчынскі раён1920) — беларускі бальшавіцкі дзеяч, удзельнік усталявання бальшавіцкай ўлады на Беларусі.

З верасня 1917 г. член Выканкома Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе, кіраваў партыйнай школай. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання ў Петраградзе. У снежні 1917 удзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе, пасля разгону з'езда абраны яго Радай у склад Выканкаму. З красавіка 1918 г. старшыня 1-й Беларускай секцыі РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме партыі, пазней загадчык Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята, член таварыства аматараў беларускага народнага мастацтва ў Петраградзе. Дэлегат Усерасійскага з'езда бежанцаў-беларусаў у Маскве (1918). На 1-м з'ездзе КПБ выбраны членам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Член ЦВК БССР. У студзені 1919 г. накіраваны ЦБ КП(б)Б у Дзісенскі павет, з мая 1919 г. у Чырвонай Арміі. Загінуў на Заходнім фронце.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карніловіч, Э. Лагун Іосіф Васільевіч / Эдуард Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. – С. 328. — ISBN 985-11-0041-2.