Беларускі нацыянальны камісарыят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) — аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей (Наркамнац) СНК РСФСР. Старшыня А. Р. Чарвякоў. Камісарыят працаваў у Петраградзе (з 31.1(13.2).1918 да сакавіка 1918), пазней у Маскве (да сакавіка 1919). Быў створаны дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР, з удзелам Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі.

Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, Віцебску, Саратаве, Смаленску. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам — у процівагу ўрада БНР — вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Белнацкам ажыццяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агітацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былі створаны клубы «Беларуская хатка» ў Петраградзе, «Беларус» у Маскве, выходзіла газета «Дзяннiца», часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца», а таксама быў арганізаваны Беларускі народны ўніверсітэт.

Удзельнічаў у абвяшчэнні ССРБ (1919).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]