Ісер Харэль
Ісер Харэль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
איסר הראל | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ізі Дарот | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэўвен Шылаах | ||||||
Пераемнік | Меір Аміт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1912[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 лютага 2003[3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | Ісер Гальперын | ||||||
Дзеці | дачка | ||||||
Партыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Масад | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісер Харэль (іўр.: איסר הראל, сапраўднае прозвішча Гальперын; 1912, Віцебск — 18 лютага 2003, Ізраіль) — кіраўнік службаў разведкі і бяспекі Ізраіля з 1948 па 1963 гады.
Кіраўнік разведкі і контрразведкі
[правіць | правіць зыходнік]Шай
[правіць | правіць зыходнік]Праца ў разведцы для Харэля пачалася ў 1944 годзе. За два гады да гэтага ўнутры Хага была сфарміравана 1. Служба бяспекі «Шэрут Едыёт» (іўр. שירות ידיעות, «Інфармацыйная служба») або скарочана «Шай», у рамках якой Харэлю была даручана праца ў так званым «Яўрэйскім дывізіёне» або аддзеле ўнутранай бяспекі.
На момант прыходу туды Харэля ўвесь аддзел складаўся з трох чалавек — начальніка, сакратара і самога Харэля. У яго кампетэнцыі была інфармацыя аб правай апазіцыі «Хагане», у прыватнасці «Іргун» і «ЛЕХІ». У 1946 годзе Харэль узначаліў Яўрэйскі дывізіён, а ў 1947 годзе — стаў кіраўніком Тэль-Авіўскага рэгіянальнага аддзела «Шай».
У гэты ж час ён атрымаў мянушку «Ісер-маленькі» — фармальна за рост 155 сантыметраў, а яшчэ каб адрозніваць ад «Вялікага Ісера» — Бэера, які ўзначальваў да гэтага часу ўсю службу «Шай».
Шабак
[правіць | правіць зыходнік]Служба агульнай контрразведкі (пасля Агульная служба бяспекі) Шын-Бэт была створана праз некалькі тыдняў пасля абвяшчэння Ізраіля — 30 чэрвеня 1948 года. Новую спецслужбу ўзначаліў Ісер Харэль. У пачатку 50-х гадоў ажыццяўлялася актыўнае сачэнне за правымі экстрэмістамі з Іргуна і ЛЕХІ, а затым за левымі актывістамі з партыі «МАПАЙ», якіх Харэль падазраваў у шпіянажы на карысць СССР.
Харэль быў перакананы, што сапраўдныя абаронцы Ізраіля павінны прытрымлівацца цвёрдых маральных прынцыпаў і практычна пурытанскіх правілаў паводзін. Усё сваё жыццё і працу падпарадкаваў гэтаму прынцыпу.
Харэль асабіста ўзначальваў аперацыю па злове нацысцкага ваеннага злачынца Адольфа Эйхмана 11 мая 1960 года ў Аргенціне. Пра гэтыя падзеі ён напісаў дзве кнігі: «Дом на вуліцы Гарыбальдзі» і «Выкраданне ката».
Шматлікія традыцыі ў «Масад» пайшлі менавіта ад Харэля, напрыклад эканомія, недавер да тэхнікі і надзвычайная сакрэтнасць.