Адольф Эйхман
Адольф Эйхман ням.: Otto Adolf Eichmann | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Дзейнасць | палітык, афіцэр |
Месца працы | |
Член у | |
Нараджэнне | 19 сакавіка 1906[1][2][…] |
Смерць | 1 чэрвеня 1962[5][6] (56 гадоў) |
Пахаванне | |
Бацька | Adolf Karl Eichmann[d] |
Маці | Maria Eichmann[d] |
Жонка | Veronika Liebl[d] |
Дзеці | Ricardo Eichmann[d] |
Ваенная служба | |
Род войскаў | СС |
Званне | Оберштурмбанфюрар |
Камандаваў | СС |
Бітвы | |
Аўтограф | ![]() |
Узнагароды | |
Адо́льф Э́йхман (Айхман; ням.: Adolf Eichmann, 19 сакавіка 1906 — 1 чэрвеня 1962, Рамла, Ізраіль) — нацысцкі ваенны злачынец, непасрэдна адказны за знішчэнне мільёнаў яўрэяў у гады Другой Сусветнай вайны. Оберштурмбанфюрар (падпалкоўнік) СС.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Золінгене. 3 1934 на службе ў імперскім упраўленні бяспекі, узначальваў пададдзел «па справах яўрэяў». У час II сусветнай вайны удзельнічаў у распрацоўцы і рэалізацыі планаў фізічнага знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў Еўропе, непасрэдна кіраваў арганізацыяй транспарціроўкі яўрэяў у канцяагеры. У 1942 наведаў Мінск з інспекцыяй знішчэння вязняў Мінскага гета.
Пасля разгрому нацысцкай Германіі ў 1945 годзе здолеў уцячы ад спецслужбаў саюзнікаў, а ў 1950 годзе пераехаў ў Аргенціну, дзе хаваўся пад імем Рыкарда Клемент. У 1958 годзе ізраільcкім спецслужбам стала вядома яго месца знаходжання, а ў маі 1960 года ён быў тайна схоплены агентамі ізраільскай разведкі Масад і вывезены ў Ізраіль.
Эйхмана судзілі ў Іерусаліме за масавыя забойствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Ён быў пакараны смяротнай карай праз павешанне 1 чэрвеня 1962 года.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529447 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Adolf Eichmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Otto Adolf Eichmann // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529447 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ https://www.dhm.de/lemo/biografie/adolf-eichmann
- ↑ https://babel.hathitrust.org/cgi/pt?id=mdp.39015065795596&view=1up&seq=178 — С. 160/178.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529447 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 53. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).