Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі
Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1931 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арсе́н (Арсе́нь) Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі (парт. псеўд.: Вла́дэк Камі́нскі, тав. Ула́дэк; 5 верасня 1901, Вільня — 31 жніўня 1931, Геленджык) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда[1], бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[1][2]. Малодшы брат вядомага беларускага філосафа, паэта і публіцыста, удзельніка беларускага культурна-асветніцкага руху Ігната Канчэўскага[1].
У 1919 годзе служыў у Наркамаце асветы Літоўска-Беларускай ССР, Віленскім губернскім харчовым камітэце (губхарчкаме)[3].
Браў удзел у стварэнні і быў адным з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі[3][4]. У 1923 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ)[3]. У 1924 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на чатыры гады турмы[3]. У 1928 годзе на I з’ездзе КПЗБ быў завочна выбраны кандыдатам у члены ЦК КПЗБ, пасля вызвалення з турмы ў лістападзе 1928 года кааптаваны ў члены ЦК КПЗБ, з кастрычніка 1929 года быў членам Бюро ЦК КПЗБ[3]. Накіроўваў дзейнасць створанай КПЗБ і прадстаўленай ў польскім Сейме арганізацыі «Змаганне», Галоўнай управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў[3].
Загінуў 31 жніўня 1931 года на курорце ў Геленджыку, патануўшы падчас купання ў Чорным моры[5]. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Зноскі
- ↑ а б в Калеснік У. Ветразі Адысея. Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. — Мн., 1977. — С. 77 [Электронны рэсурс] // Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. — Вэб-сайт БрДУ. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://www.brsu.by/sites/default/files/kalesnik/vietrazi_adysieja.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Калеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 139—146 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ а б в г д е Канчэўскі Арсен Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. — Мн., 1997. — С. 95.
- ↑ Дзяшко І. Ф. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. А — Беліца. — Мн., 1993. — С. 399—400.
- ↑ Арсеній Уладзіміравіч Канчэўскі // Чырвоная зьмена : газета. — Менск: 1931. — № 204 (1473). — С. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў СССР
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены Таварыства беларускай школы
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Рэвалюцыянеры Беларусі
- Памерлі ў моры
- Патанулі