Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі
Ігнат Канчэўскі.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1923(1923-04-21)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі (1896, Вільня — 21 красавіка 1923; Псеўданімы: Ігнат Абдзіраловіч[1], Ганна Галубянка) — беларускі філосаф, паэт, публіцыст; аўтар праграмнага эсэ «Адвечным шляхам».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда, бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[2]. Брат А. Канчэўскага.

Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1913), вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, Маскоўскім універсітэце(руск.) бел. (1913—16). Служыў у войску, пасля службы вучыўся на Вышэйшых кааператыўных курсах пры ўніверсітэце імя А. Л. Шаняўскага (Масква, 1917). Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў украінскі нацыянальны рух. Працаваў у розных кааператыўных установах у Вільні і Смаленску. 3 1919 года ў Мінску, працаваў у Саўнаргасе, у Цэнтрасаюзе спажывецкіх таварыстваў Беларусі.

Друкаваў вершы, палітычныя артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Актыўна пісаў вершы і артыкулы па кааперацыі. Аўтар эсэ «Адвечным шляхам» (Вільня, 1921) пра драматызм беларускіх гістарычных лёсаў.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі І. Канчэўскага — адданасць беларускай справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб’яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Паэтычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вершы друкаваў пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка. Паэтычная творчасць вызначаецца філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага жыцця, спалучэннем прыгажосці беларускага слова з нацыянальным светапоглядам, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі…», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы…», «На матывы Р. Тагора», верш у прозе «Мы разам…»).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Даследзіны беларускага сьветагляду. Вільня: Беларускае Выдавецкае Т-ства, 1921. 71с.
  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадмова С.Дубаўца. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 44 с.

Зноскі

  1. Псеўданім узяты пад моцным уплывам аповесці М. Гарэцкага «Дзьве душы».
  2. Калеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 140 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 21.12.2020. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. — С. 78—88.
  • Конан У. У свабодзе і творчасці — ратунак для свету // Вобраз—90. — Мн., 1990.
  • Конан У. «…Нас злучае супольнасць ахвяры»; Ігнат Канчэўскі, 1896—1923 // Вяртання маўклівая споведзь. — Мн., 1994.
  • Дубянецкі С. Канчэўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.