Перайсці да зместу

Абас эль-Фасі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абас эль-Фасі
عباس الفاسي
Сцяг16-ы Прэм'ер-міністр Марока
19 верасня 2007 — 29 лістапада 2011
Манарх Мухамед VI
Папярэднік Дрыс Жэту
Пераемнік Абдэліла Бенкіран

Нараджэнне 18 верасня 1940(1940-09-18) (84 гады)
Род Al-Fassi Family[d]
Бацька Abdelmajid El Fassi[d]
Дзеці Abdelmajid Fassi-Fihri[d]
Веравызнанне Іслам
Партыя Істыкляль
Адукацыя
Узнагароды
вялікі афіцэр ордэна «За заслугі» Grand Cordon of the Order of the Throne
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абас эль-Фасі (араб. عباس الفاسي‎‎, нар. 18 верасня 1940, Беркан, Марока) — мараканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Марока з 19 верасня 2007 года па 29 лістапада 2011 года, член партыі Істыкляль.

Займаў розныя дзяржаўныя, у тым ліку міністэрскія пасады: міністр будаўніцтва ў 1977—1981 гадах, міністр рамёстваў і сацыяльных спраў у 19811985 гадах, пасол у Тунісе і пры Лізе арабскіх дзяржаў у 1985—1990 гадах, пасол у Францыі ў 19901994 гадах, міністр занятасці, прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, сацыяльнага развіцця і салідарнасці ў 2000—2002 гадах, дзяржаўны міністр ва ўрадзе незалежнага кандыдата Дрыса Жэту ў 2002—2007 гадах.

Пасля перамогі партыі Істыкляль на парламенцкіх выбарах у 2007 годзе зацверджаны каралём Мухамедам VI на пасадзе прэм’ер-міністра.

29 лістапада 2011 Абаса эль-Фасі на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў лідар Партыі справядлівасці і развіцця Абдэліла Бенкіран[1].

Зноскі

  1. "Прэм'ер-міністрам Марока стаў лідар ісламістаў". Лента.ру. 29 лістапада 2011. Праверана 2011-11-30.