Абас эль-Фасі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абас эль-Фасі
عباس الفاسي
Абас эль-Фасі
сцяг
16-ы Прэм'ер-міністр Марока
19 верасня 2007 — 29 лістапада 2011
Манарх: Мухамед VI
Папярэднік: Дрыс Жэту
Пераемнік: Абдэліла Бенкіран
 
Партыя: Істыкляль
Дзейнасць: палітык, дыпламат, адвакат
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 18 верасня 1940(1940-09-18) (77 гадоў)
Беркан, Марока
 
Узнагароды:
Grand Officer of the National Order of Merit

Абас эль-Фасі (араб. عباس الفاسي‎‎, нар. 18 верасня 1940, Беркан, Марока) — мараканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Марока з 19 верасня 2007 года па 29 лістапада 2011 года, член партыі Істыкляль.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займаў розныя дзяржаўныя, у тым ліку міністэрскія пасады: міністр будаўніцтва ў 1977—1981 гадах, міністр рамёстваў і сацыяльных спраў у 19811985 гадах, пасол у Тунісе і пры Лізе арабскіх дзяржаў у 1985—1990 гадах, пасол у Францыі ў 19901994 гадах, міністр занятасці, прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, сацыяльнага развіцця і салідарнасці ў 2000—2002 гадах, дзяржаўны міністр ва ўрадзе незалежнага кандыдата Дрыса Жэту ў 2002—2007 гадах.

Пасля перамогі партыі Істыкляль на парламенцкіх выбарах у 2007 годзе зацверджаны каралём Мухамедам VI на пасадзе прэм'ер-міністра.

29 лістапада 2011 Абаса эль-Фасі на пасадзе прэм'ер-міністра змяніў лідар Партыі справядлівасці і развіцця Абдэліла Бенкіран[1].

Зноскі

  1. Прэм'ер-міністрам Марока стаў лідар ісламістаў , Лента.ру (29 лістапада 2011). Праверана 30 лістапада 2011.