Абрахам дэ Муаўр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрахам дэ Муаўр
Abraham de Moivre
Абрахам дэ Муаўр
Абрахам дэ Муаўр
Дата нараджэння 26 мая 1667(1667-05-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1754(1754-11-27)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, статыстык, астраном
Навуковая сфера тэорыя імавернасцей[4], матэматыка[4], статыстыка[4] і астраномія[4]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Jacques Ozanam[d][7]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абрахам дэ Муаўр (Abraham de Moivre, 26 мая 1667, Вітры-ле-Франсуа-27 лістапада 1754, Лондан) — англійскі матэматык французскага паходжання.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Муаўр адкрыў (1707) формулу Муаўра для ўзвядзення ў ступень (і здабывання каранёў) камплексных лікаў, зададзеных у трыганаметрычнай форме.

Ён першы пачаў выкарыстоўваць узвядзенне ў ступень бясконцых шэрагаў.

Яму і Дж. Стырлінгу належыць асімптатычны выраз фактарыяла, які носіць назву формулы Стырлінга.

Акрамя аналізу, Муаўр унёс вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей. Даказаў асобныя выпадкі тэарэмы Лапласа. Правёў імавернаснае даследаванне азартных гульняў і шэрагу статыстычных дадзеных па народанасельніцтву. Акрамя звычайнага, ён выкарыстаў раўнамернае размеркаванне. Для дыскрэтнага выпадку выкарыстаў і глыбока даследаваў паслядоўнасці, названыя ім рэкурэнтнымі (зваротнымі). Большасць вынікаў дэ Муаўра была неўзабаве перакрыта працамі Лапласа; ступень магчымага ўплыву дэ Муаўра на Лапласа няясная.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1697), Парыжскай (1754) і Берлінскай (1735) акадэмій.

Зноскі

  1. а б Abraham Moivre // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Abraham de Moivre // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Муавр Абрахам де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 28 студзеня 2024.
  6. а б в г д https://catalogues.royalsociety.org/CalmView/Record.aspx?src=CalmView.Persons&id=NA6806&pos=1 Праверана 28 студзеня 2024.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. Les membres du passé dont le nom commence par M // https://www.academie-sciences.fr/en/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-m.html Праверана 28 студзеня 2024.
  9. https://www.bbaw.de/die-akademie/akademie-historische-aspekte/mitglieder-historisch/historisches-mitglied-abraham-de-moivre-1861 Праверана 28 студзеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Абрахам дэ Муаўр (англ.) у архіве MacTutor.