Вышыня дрэў да 8 м. Кара светла-бурая з глыбокімі расколінамі. Лісце авальнае, доўгазавостранае, даўжынёю да 12 см, восенню ярка-аранжавае. Кветкі светла-ружовыя, дыяметрам да 2,5 см. Цвіце ў маі, пладаносіць у 5—6-гадовым узросце. Плады — аранжава-жоўтыя касцянкі з гаркаватай або кіславата-салодкай мякаццю, найчасцей неядомай. Марозаўстойлівы.