Абсерваторыя Фабра
Выгляд
Арыгінал назвы | Fabra Observatory |
---|---|
Тып | астранамічная абсерваторыя |
Код | 006 (назіранні) |
Размяшчэнне | Барселона, Каталонія |
Каардынаты | |
Вышыня | 415 м. |
Дата адкрыцця | 1904 |
Абсерваторыя Фабра (катал.: Observatori Fabra) — астранамічная абсерваторыя, знаходзіцца на паўночным захадзе Барселоны, Каталонія. Абсерваторыя размяшчаецца на вышыні 415 метраў над узроўнем мора. Адкрыццё абсерваторыі адбылося ў 1904 годзе. Заснавальнікам і першым дырэктарам абсерваторыі на працягу больш трыццаці гадоў быў астраном Хасэ Комас-Сола. У цяперашні час абсерваторыя ўваходзіць у склад Каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў у Барселоне. Галоўная дзейнасць накіравана на даследаванне астэроідаў і камет.