Перайсці да зместу

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі па снукеры 2003

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2003
Сезон 2003/2004
Тэрміны 8 — 16 лістапада 2003
Арэна Brighton Centre
Горад Брайтан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £470,000
Прызавыя пераможцы £52,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Пол Хантэр
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Лік 9:6
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 147 (Джон Хігінс)
(кваліфікацыя: 145 (Ян Мак-Калах))
←2002Адкрыты чэмпіянат Брытаніі2004→

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2003 (англ.: British Open 2003) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 16 лістапада 2003 года ў Brighton Centre, у Брайтане, Англія. Турнір стаў 25-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Брытаніі, які быў заснаваны ў 1980 годзе пад назвай залатога кубку Брытаніі і з 1985 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £470,000, з якіх £52,000 атрымаў пераможца.