Пол Хантэр
Выгляд
| Пол Хантэр
| |
| Дата нараджэння: | 14 кастрычніка 1978[1] |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | 9 кастрычніка 2006[2] (27 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Вядучая рука: | правая |
| Прафесійная кар’ера: | 1995 — 2006 |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 4 (2004/2005) |
| Прызавыя грошы: | £1,535,730 |
| Найвышэйшая серыя: | 146 (Прэм'ер-ліга 2004) |
| Колькасць соценных серый: | 114 |
| Перамогі на турнірах | |
| Рэйтынгавыя турніры: | 3 |
| Іншыя прафесійныя турніры: | 3 |
| Чэмпіянат свету: | паўфінал (2003) |
Пол Алан Хантэр (англ.: Paul Alan Hunter; 14 кастрычніка 1978, Лідс, Англія — 9 кастрычніка 2006, Хадэрсфілд) — англійскі прафесійны гулец у снукер. За выгляд і яркі стыль яго празвалі «Бекхэм сукна» («англ.: Beckham of the Baize»).
Хантэр тройчы выйграваў Мастэрс ў 2001, 2002 і 2004 гадах. Акрамя таго быў пераможцам трох рэйтынгавых турніраў: двойчы адкрытага чэмпіянату Уэльса (1998, 2002) і адкрытага чэмпіянату Брытаніі ў 2002 годзе. За сваю кар'еру аформіў 114 сэнчуры-брэйкаў, у тым ліку яго вышэйшы брэйк - 146 ачкоў, зроблены ў прэм'ер-лізе ў 2004 годзе.
У сакавіку 2005 года ў Пола Хантэра выявілі шматлікія нейраэндакрынныя пухліны страўніка. Ён памёр у 2006 годзе, за 5 дзён да свайго 28-годдзя.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132552558 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/sport2/hi/other_sports/snooker/6035879.stm
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Пола Хантэра на CueTracker.net Архівавана 5 мая 2014. (англ.)
