Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2003
Выгляд
| Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2003 | |
| Сезон | 2003/2004 |
|---|---|
| Тэрміны | 18 — 30 лістапада 2003 |
| Арэна | Barbican Centre |
| Горад | Ёрк |
| Краіна | Англія |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | Travis Perkins |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £615,000 |
| Прызавыя пераможцы | £84,500 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 10:8 |
| Статыстыка турніру | |
| Найвышэйшая серыя | 143 (Алістэр Картэр) |
| ←2002 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2004→ | |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2003 (англ.: UK Championship 2003, таксама вядомы як Travis Perkins UK Championship 2003 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 па 30 лістапада 2003 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 27-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Кампанія Travis Perkins упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £615,000, з якіх £84,500 атрымаў пераможца.