Суніцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: {{*|і}} → і{{subst:націск}} using AWB (7893)
Радок 38: Радок 38:
| ncbi = 3746
| ncbi = 3746
}}
}}
'''Сун{{*|і}}цы''' (''Fragaria'') — [[род, біялогія|род]] кветкавых раслін сямейства ружавых.
'''Суні́цы''' (''Fragaria'') — [[род, біялогія|род]] кветкавых раслін сямейства ружавых.


Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: [[суніцы зялёныя]], або палуніцы, трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; [[суніцы лясныя]] найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — [[клубніцы]].
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: [[суніцы зялёныя]], або палуніцы, трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; [[суніцы лясныя]] найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — [[клубніцы]].

Версія ад 23:47, 4 студзеня 2012

Суніцы
Суніцы лясныя
Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Кветкавыя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Ружакветныя
Сямейства: Ружавыя
Род: Суніцы
Навуковая назва
Fragaria L.
ITIS  24624
NCBI  3746

Суні́цы (Fragaria) — род кветкавых раслін сямейства ружавых.

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы, трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы.

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце трайчастае, доўгачаранковае, у прыкаранёвай разетцы. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах. Кветкі двухполыя, радзей аднаполыя, белыя, у суквецці шчыток. Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.

Харчовыя і лекавыя расліны. Культывуюцца суніцы ананасныя, або садовыя, віргінскія, клубніцы, а таксама іх гібрыды і сарты.

Літаратура

  • Скуратоеіч А. Суніцы // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.

Шаблон:Link FA