Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца. Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя эа лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырвоныя, салодкія, духмяныя з белай мякаццю.
Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. У дзікім стане сустракаецца ў лясах, хмызняках, цяністых месцах і высокім травастоі ў еўрапейскай частцы былога СССР[4]. На Беларусі ў дзікім стане трапляецца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ 4,04,1Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51-54. — 200 с. — 130 000 экз.