Суніцы
Суніцы | |||||||||||||||||||
Палуніцы (Fragaria viridis) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Fragaria L. | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Суні́цы[3] (Fragaria) — род шматгадовых травяністых кветкавых раслін сямейства ружавых. Род уключае больш за 21 від і мноства гібрыдаў і сартоў. Суніцы растуць ва ўмераным клімаце па ўсім зямным шары.
Уключае ў сябе як дзікарослыя віды (напрыклад: суніцы лясныя (Fragaria vesca), зялёныя (Fragaria viridis) і г. д.), так і віды, не існуючыя ў дзікім выглядзе (напрыклад суніцы садовыя (Fragaria × ananassa), часта памылкова званыя клубніцамі), так і тыя віды, якія існуюць у дзікай і культурных формах (напрыклад, клубніцы (Fragaria moschata)).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Родавая лацінская назва паходзіць ад лац.: fragare — прыемна пахнуць.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна.
Лісце трайчастае, у прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках, якія дасягаюць вышыні ў 10 см. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах.
Каранёвая сістэма махрыстая, глыбіня залягання каранёў — 20-25 см.
Суквецце — шматкветкавы шчыток. Кветкі, як правіла, двухполыя, радзей аднаполыя, апыляюцца насякомымі. Пялёсткі звычайна белыя, часам жаўтлявыя; шмат тычынак і песцікаў.
Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы (Fragaria viridis), трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя (Fragaria vesca) найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы (Fragaria moschata).
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле The Plant List[4] род уключае наступныя віды:
- Fragaria × ananassa (Weston) Duchesne — Суніцы садовыя, ці Суніцы ананасныя, ці Клубніка, ці Трускаўка, ці Клубніца
- Fragaria australis (Rydb.) Rydb.
- Fragaria campestris Steven
- Fragaria chiloensis (L.) Duchesne
- Fragaria daltoniana J. Gay
- Fragaria gracilis Losinsk.
- Fragaria mexicana Schltdl.
- Fragaria moupinensis (Franch.) Cardot
- Fragaria nilgerrensis Schltdl. ex J. Gay
- Fragaria nubicola (Hook. f.) Lindl. ex Lacaita
- Fragaria orientalis Losinsk.
- Fragaria pentaphylla Losinsk.
- Fragaria tibetica Staudt & Dickore
- Fragaria vesca L. — Суніцы лясныя, ці Трускаўка, ці Пазёмачнік, ці Суніца, ці Чырвоныя ягады, ці Красныя ягады, ці Пазёмка, ці Сунішнік, ці Пазёмкі typus
- Fragaria virginiana Duchesne — Суніцы віргінскія
- Fragaria yezoensis HARA
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Кветаложа з’яўляецца адносна моцным алергенам пры ўжыванні ў ежу.
Кветаложа суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), вугляводаў утрымліваецца каля 8 г, бялкоў — да 2 г, нязначную колькасць вітаміну B, антацыянавыя злучэнні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел. Каларыйнасць — каля 40 ккал/100 г
Лісце змяшчае вялікую колькасьць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы і часткова алкалоіды.
Збор і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Збіраюць суніцы спелымі ў чэрвені — ліпені, лісце — у час квітнення, у маі — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы альбо ў сушылцы, даглядаючы каб яны не збіваліся ў камякі і не перасушваліся. Лісце сушаць на адкрытым паветры ў цяні[5].
Культываванне[правіць | правіць зыходнік]
У культуру суніцы ўведзены ў XV—XVI стагоддзях. Віды, якія вырошчваюцца:
- суніцы садовыя, або ананасныя (Fragaria × ananassa), да якіх часта ўжываюць назву клубніцы (хоць у біялагічнай наменклатуры гэта назва належыць расліне, якія адносяцца да другога біялагічнага віду). З’яўляецца самым распаўсюджаным ў культуры відам суніц.
- суніцы зялёныя (Fragaria viridis), якія сустракаюцца ў дзікім стане ў Беларусі і сярэдняй паласе Расіі.
- суніцы віргінскія (Fragaria virginiana)
- клубніцы (Fragaria moschata)
- Fragaria chiloensis
Акрамя гэтага вырошчваюць іншыя гібрыды і сарты.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Харчовыя і лекавыя расліны. У медыцынскай практыцы настой з ягад ці лісця ўжываюць як лёгкі мачагонны сродак пры ныркавых і пячоначных каменнях, а таксама пры матачных крывацёках[5].
У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расліны цалкам пад час цвіцення. П’юць гарачую і халодную гарбату пры прастуднай хваробе, высокай тэмпературы, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры малакроўі[5].
Сокам ягад суніц націраюць вуллі, каб не хварэлі пчолы.
Суніцы ў культуры[правіць | правіць зыходнік]
I цяпер, калі сініца |
Рыгор Крушына. «Суніцы».[6] |
У гонар роду Суніцы быў названы астэроід 1105 Fragaria , адкрыты 1 студзеня 1929 года. Адзін з фільмаў Інгмара Бергмана называецца «Сунічная паляна».
Вясной паляны пачыналі сніцца, |
Сяргей Законнікаў. «Суніцы»[7]. |
У геральдыцы[правіць | правіць зыходнік]
Суніцы ўпрыгожваюць шматлікія гербы розных адміністрацыйных адзінак.
Герб нарвежскай камуны Нурдал
Герб нарвежскай камуны Квефьёрд
Герб нямецкай камуны Фельдафінг
У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]
Выявы розных відаў суніц змешчананы на паштовых марках Беларусі, Германі і Расіі.
У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
Як шырока распаўсюджаныя ягады, суніцы часта сустракаюцца на палотнах еўрапейскіх мастакоў. Іх малявалі Дэвід Кэндэл , Дэбара Грыскам (англ.: Deborah Griscom), Ян Пётр Норблін, Марыя Якунчыкава , Севярын Разен , Альберт Эдэльфельт, Альберт Анкер, Іеранім Босх, Вінсент Кларэ, Адрыян Каорт , Георг Флегель і многія іншыя.
Севярын Разен . «Нацюрморт з клубніцамі»
Альберт Эдэльфельт. «Дзікія суніцы»
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Fragaria на сайце The Plant List
- ↑ а б в Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51-54. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Рыгор Крушына. «Суніцы»(недаступная спасылка)
- ↑ Сяргей Законнікаў. «Суніцы»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скуратовіч А. М. Суніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 269—270. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161—163. — 340 с. — 55 000 ас.
- Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. — Krakow: 1897. — Т. 1.