Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч''' ({{ДН|8|8|1912}}, в. Кулакі, Салігорскі раён Мінскай воблас...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:


Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).
Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).

{{зноскі}}


== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==
Радок 20: Радок 18:
== Ушанаванне памяці ==
== Ушанаванне памяці ==
Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 10:18, 9 лютага 2012

Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в. Кулакі, Салігорскі раён Мінскай вобласці — 18 студзеня 1967) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям'ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1940 завочна скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. Член СП СССР з 1954. З 1954 жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Першае апавяданне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».

Творчасці Аркадзя Чарнышэвіча ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сялянскай псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітызм, багатая мова.[1]

Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.

Ушанаванне памяці

Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. А. Шыловіч (1997)

Літаратура

  • Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970.
  • Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8.
  • Шыловіч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980. № 7.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.

У Сеціве