Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч
Аркадзь Чарнышэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч |
Дата нараджэння | 8 жніўня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1967 (54 гады) |
Пахаванне | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в. Кулакі, Салігорскі раён Мінскай вобласці — 18 студзеня 1967) — беларускі празаік.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям’ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў[1]. У 1940 завочна Скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954. З 1954 жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя.
Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першае апавяданне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».
Творчасці Аркадзя Чарнышэвіча ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сялянскай псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітызм, багатая мова.[2]
Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970.
- Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8.
- Шыловіч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980. № 7.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Творы на knihi.com Архівавана 19 верасня 2020.
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі