Мікалай Мікалаевіч Арочка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др added Category:Дактары філагічных навук using HotCat |
др removed Category:Дактары філагічных навук; added Category:Дактары філалагічных навук using HotCat |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]] |
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]] |
||
[[Катэгорыя:Дактары |
[[Катэгорыя:Дактары філалагічных навук]] |
Версія ад 23:20, 24 мая 2012
Мікола Арочка (10 снежня 1930, в. Вецявічы, цяпер Слонімскі р-н), беларускі паэт і літаратуразнавец.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Азярніцкую сярэднюю школу (1951), паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў у 1956. Працаваў у часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі» (1956—1960) і ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1966). З 1966 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філагічных навук. Член СП СССР (з 1958).
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1949 (баранавіцкая абласная газета «Чырвоная звязда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны» (1958), «Ветраломная паласа» (1962), «Крылатае семя» (1967), «Кветкі бяссмертніка» (1972), «Матчына жыта» (1978), «Колас на ржышчы» (1980), «Бяздоннае» (1985), «Падземныя замкі» (1986), драматычных паэм «Курганне. Крэва» (1982), «Судны дзень Скарыны» (1990), кніжкі вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964) і аповесці «Хай расце маладая таполя» (1964).
Аўтар крытыка-літаратуразнаўчых кніг «Валянцін Таўлай» (1969), «Галоўная служба паэзіі» (1974), «Беларуская савецкая паэма» (1979), «Саюз часу і майстэрства» (1981), «Максім Танк: Жыццё ў паэзіі» (1984), «Поэзия и война» (1987). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977).
Паракладае з рускай, латышскай, польскай і англійскай моў.
Літаратура
- Арочка Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Арочка Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.