Перайсці да зместу

Анатоль Леанідавіч Верабей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Леанідавіч Верабей
Дата нараджэння 10 жніўня 1950(1950-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2026(2026-04-05) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец, літаратар, філолаг
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у

Анатоль Леанідавіч Верабей (10 жніўня 1950, в. Вайнілавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць5 красавіка 2026[2]) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1972—1974 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974) — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977—1990).

З 1990 года — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук (1979). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступаў з 1976 года як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны Піліпа Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), Уладзіміра Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986), Уладзіміра Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991; кіраўнік выдання збору твораў у 25-тамах, 2012—). Даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча[3].

  1. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 8 студзеня 2023.
  2. Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча . Наша Ніва (5 красавіка 2026). Праверана 6 красавіка 2026.
  3. Памёр Анатоль Верабей. Будзьма беларусамі!. Праверана 6 красавіка 2026.