Ціск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:




Ц. [[Вымярэнне|вымяраецца]] [[манометр]]амі, [[барометр]]амі, [[вакуумметр]]амі. [[Адзінка вымярэння|Адзінкі вымярэння]] Ц. маюць [[Размернасць|размернасць]] [[сілы]], падзеленай на плошчу. У [[Міжнародная сістэма адзінак вымярэння СІ|Міжнароднай сістэме СІ]] гэта Паскаль (Па) роўны ньютан на квадратны [[метр]]. Іншыя шыракаўжываныя [[Адзінка вымярэння|адзінкі вымярэння]] Ц.: кгс/см2, атмасфера фізічная (атм), атмасфера тэхнічная (ат), бар, мм вод. сл., мм рт. сл. (тор). У [[ЗША]] і [[Вялікая Брытанія|Вялікай Брытаніі]] Ц вымяраюць у lbf/in2 (фунт-сіла на квадратны дзюйм), pdl/ft2 (паундаль на квадратны фут), inH2O (дзюйм вод. сл.), ft H2O (фут вод. сл.), in Hg (дзюйм рт. сл.) і да т.п.
Ц. [[Вымярэнне|вымяраецца]] [[манометр]]амі, [[барометр]]амі, [[вакуумметр]]амі. [[Адзінка вымярэння|Адзінкі вымярэння]] Ц. маюць [[Размернасць|размернасць]] [[сілы]], падзеленай на плошчу. У [[Міжнародная сістэма адзінак вымярэння СІ|Міжнароднай сістэме СІ]] гэта Паскаль (Па) роўны ньютан на квадратны [[метр]]. Іншыя шыракаўжываныя [[Адзінка вымярэння|адзінкі вымярэння]] Ц.: кгс/см2, атмасфера фізічная (атм), атмасфера тэхнічная (ат), бар, мм вод. сл., мм рт. сл. (тор). У [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікай Брытаніі]] Ц вымяраюць у lbf/in2 (фунт-сіла на квадратны дзюйм), pdl/ft2 (паундаль на квадратны фут), inH2O (дзюйм вод. сл.), ft H2O (фут вод. сл.), in Hg (дзюйм рт. сл.) і да т.п.





Версія ад 21:28, 20 студзеня 2008

Ціск – фізічная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць перпендыкулярных да паверхні сілаў, з якімі адно цела ўздзейнічае на іншае. Калі сіла размеркаваная па паверхні раўнамерна, Ц. р ў кожнай кропцы паверхні роўны р = f/s, дзе S — плошча, F — сума прыкладзеных перпендыкулярна да яе сілаў. Для аднароднага асяроддзя ўводзіцца панятак Ц. у кожнай кропцы, які адыгрывае важкую ролю ў механіцы вадкасцяў і газаў.


Ц. у газах спалучаны з перадачай імпульсу ў сутыкненнях малекул газу паміж сабою і з паверхнямі целаў, якія яго абмяжоўваюць. Ц. у газах прапарцыянальны тэмпературы. У вадкасцях і цвёрдых целах Ц. выклікаюць міжатамныя і міжмалекулярныя сілы прыцягнення і адштурхоўвання і цеплавыя ваганні атамаў.


Ц. вымяраецца манометрамі, барометрамі, вакуумметрамі. Адзінкі вымярэння Ц. маюць размернасць сілы, падзеленай на плошчу. У Міжнароднай сістэме СІ гэта Паскаль (Па) роўны ньютан на квадратны метр. Іншыя шыракаўжываныя адзінкі вымярэння Ц.: кгс/см2, атмасфера фізічная (атм), атмасфера тэхнічная (ат), бар, мм вод. сл., мм рт. сл. (тор). У ЗША і Вялікай Брытаніі Ц вымяраюць у lbf/in2 (фунт-сіла на квадратны дзюйм), pdl/ft2 (паундаль на квадратны фут), inH2O (дзюйм вод. сл.), ft H2O (фут вод. сл.), in Hg (дзюйм рт. сл.) і да т.п.


1 Па=1 н/м2; 1 бар=100 000 Па; 1 кгс/см2=1 ат=0.980665 бар=98066,5 Па; 1атм=101325 Па;
1 мм рт. сл.=1 тор=133,322 Па; 1 мм вод. сл.=9,80655 Па.


1lbf/ in2 =6894,76 н/м2,1рdl/ft2 = 1,48816 н/м2, 1inH2O = 249,089н/м2; 1ftH2O = 2989,07 н/м2,1in Hg = 3386,39 н/м2.


З’ява Ц. адыгрывае важную ролю ў фізічных, хімічных, біялагічных і іншых працэсах.

Высокія значэнні Ц. стварае гравітацыйнае поле.


Атмасферны ціск на паверхні Зямлі – прыблізна 100 000 Па або 1 бар.
Гідрастатычны Ц. на глыбіні 10 м пад вадой – 1 бар.
Гідрастатычны Ц. на глыбіні 1 км пад вадой – 100 бар.
Ц. пры спальванні чорнага пораху ў вагнястрэльнай зброі – каля 3000 бар або 3 кбар.
Ц. у цэнтры Зямлі – прыблізна 3500 кбар.
Ц. у цэнтры Сонца – парадку 100 млн. кбар.
Ц. у цэнтры белых карлікаў – да 1 млрд. кбар.