Лары Сэнгер: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: Ў → У, і]] у → і]] ў (3), у]] у → у]] ў, (19 красавіка 2005, → ({{ДН|19|4|2005}},, ліпеня 2001 году → ліпеня 2001 года, студзеня] using AWB (7893) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
|род дзейнасці = |
|род дзейнасці = |
||
|дата нараджэння = [[16 ліпеня]] [[1968]] |
|дата нараджэння = [[16 ліпеня]] [[1968]] |
||
|месца нараджэння = [[ |
|месца нараджэння = [[Бельвэ]], [[штат Вашынгтон|Вашынгтон]], [[ЗША]] |
||
|грамадзянства = |
|грамадзянства = |
||
|падданства = |
|падданства = |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе [[Бельве]] ([[ |
Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе [[Бельве]] ([[штат Вашынгтон]]), а вырас у [[Анкорыдж]]ы, на поўдні [[Аляска|Аляскі]]. Ён стаў бакалаўрам [[філасофія|філасофіі]] ў Каледжы Рыда ў [[1991]] годзе. У [[2000]] годзе [[Універсітэт Агаё]] прысвоіў яму статус доктара філасофіі. У сваёй [[навука|навуковай]] дзейнасці Сэнгер даследаваў праблему мета-апраўданняў, яго тэзіснае эсэ звалася ''«Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification»''. |
||
C канца красавіка па канец ліпеня 2001 года жыў у [[Іжэўск]]у<ref>[http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-April/000072.html Ліст Лары Сэнгера «Boston and Russia, here I come» у рассылцы wikipedia-l] 6 красавіка 2001</ref><ref>[http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-April/000100.html Ліст Лары Сэнгера «Where now» пра Іжэўск у рассылцы wikipedia-l] 30 красавіка 2001</ref><ref>[http://en.wikipedia.org/wiki/User_talk:Larry_Sanger/And_more_old_comment У аповедзе пра сябе Лары згадвае, што ён жыў у Іжэўску з канца красавіка па канец ліпеня 2001 гады]</ref> |
C канца красавіка па канец ліпеня 2001 года жыў у [[Іжэўск]]у<ref>[http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-April/000072.html Ліст Лары Сэнгера «Boston and Russia, here I come» у рассылцы wikipedia-l] 6 красавіка 2001</ref><ref>[http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-April/000100.html Ліст Лары Сэнгера «Where now» пра Іжэўск у рассылцы wikipedia-l] 30 красавіка 2001</ref><ref>[http://en.wikipedia.org/wiki/User_talk:Larry_Sanger/And_more_old_comment У аповедзе пра сябе Лары згадвае, што ён жыў у Іжэўску з канца красавіка па канец ліпеня 2001 гады]</ref> |
Версія ад 16:43, 21 ліпеня 2012
Лоренс Марк «Лары» Сэнгер | |
---|---|
ісп.: Larry Sanger | |
| |
Імя пры нараджэнні | англ.: Lawrence Mark Sanger |
Род дзейнасці | філосаф, блогер, спецыяліст у галіне інфарматыкі, бізнесмен |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1968 |
Месца нараджэння | Бельвэ, Вашынгтон, ЗША |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | larrysanger.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лоўрэнс Марк Сэнгер, больш вядомы як Лары Сэнгер (англ.: Lawrence Mark «Larry» Sanger; нарадзіўся 16 ліпеня 1968) — адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпедыі ў перыяд працы ў кампаніі «Боміс» (англ.: «Bomis»).
Біяграфія
Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе Бельве (штат Вашынгтон), а вырас у Анкорыджы, на поўдні Аляскі. Ён стаў бакалаўрам філасофіі ў Каледжы Рыда ў 1991 годзе. У 2000 годзе Універсітэт Агаё прысвоіў яму статус доктара філасофіі. У сваёй навуковай дзейнасці Сэнгер даследаваў праблему мета-апраўданняў, яго тэзіснае эсэ звалася «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification».
C канца красавіка па канец ліпеня 2001 года жыў у Іжэўску[1][2][3]
Вікіпедыя
У 2000 годзе заснавальнік кампаніі «Боміс» (англ.: «Bomis») Джымі Вэйлс наняў Лары Сэнгера ў якасці галоўнага рэдактара для новай вольнай энцыклапедыі «Нупедыя» (англ.: Nupedia). Энцыклапедыя складалася навукоўцамі на добраахвотнай снове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную адзнаку. Таму развіццё Нупедыі праходзіла вельмі павольна.
Пасля знаёмства з канцэпцыяй вікі, Лары Сэнгер прапанаваў Вэйлсу ўжыць гэту канцэпцыю ў дачыненні энцыклапедыі, каб паскорыць напаўненне Нупедыі. Гэта прывяло да стварэння вэб- сайта Вікіпедыі, які першапачаткова задумваўся для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б змесцаваны ў Нупедыі. Так 15 студзеня 2001 года Сэнгер стаў адзіным у гісторыі Вікіпедыі аплачваным рэдактарам. Ён прапрацаваў у гэтай пасадзе да сваёй адстаўкі 1 сакавіка 2002 года. Афіцыйнай прычынай адстаўкі было абвешчана скарачэнне штата. Працуючы галоўным рэдактарам Вікіпедыі, Сэнгер прыдумаў самую назву праекта — «Вікіпедыя», а таксама сфармуляваў асноўную частку палітыкі, прынцыпаў і кіраўніцтваў Вікіпедыі і яе супольнасці.
Пасля адстаўкі Сэнгера, Джымі Вэйлс стаў адмаўляць ролю Сэнгера як заснавальніка Вікіпедыі. Ён прызнаваў важнасць яго заслуг, але сцвярджаў, што Сэнгер рабіў усё пад яго строгім кіраўніцтвам і быў усяго толькі наёмным працаўніком. І ўсё ж, пэўная колькасць энтузіястаў Вікіпедыі прызнаюць Лары Сэнгера «сузаснавальнікам» Вікіпедыі разам з Вэйлсам.
Адстаўка
У сваім развітальным лісце, Лары Сэнгер напісаў, што не можа больш займацца Вікіпедыяй нават на добраахвотнай аснове, бо ў яго няма для гэтага досыць вольнага часу. Пазней у сваёй заяве ён дадаў, што « ў праекце існавала атрутная сацыяльная і палітычная атмасфера», з якой ён не мог мірыцца. І ўсё ж пасля звальнення Сэнгера праект Вікіпедыі працягнуў свой бурны ўзрост і ўвайшоў у сотню самых папулярных сайтаў Сусветнага павуціння. Нупедыя ж без удзелу Сэнгера спыніла сваё існаванне ў тым жа 2002 годзе.
У снежні 2004 году Лары Сэнгер напісаў для сайта «Kuro5hin» крытычны артыкул. У ёй ён заявіў, што хоць «высока шануе вартасці Вікіпедыі», і што добра ведае і падтрымвае «місію і памяркоўную палітыку Вікіпедыі», але ўсё ж у праекта маюцца сур'ёзныя праблемы. Сэнгер напісаў, што існуе крызіс даверу да праекта з боку грамадства, і што праект злучыў «цяжкіх людзей, тролляў і іх натхніцеляў у злаякасную пухліну». Гэтыя праблемы, па меркаванні Сэнгера, выцякаюць з-за «анты-элітарызма» праекта, яго пагарды да ўсяго элітарнага і нябытнасці павагі да экспертаў. Гэты артыкул Лары Сэнгера выклікаў шырокі рэзананс у асяроддзі блоггераў і нават у сродках масавай інфармацыі.
Пасля Вікіпедыі
Пасля звальнення Сэнгер вярнуўся ў свет навукі і цяпер выкладае філасофію ва Універсітэце Агайо. Сэнгер захоплены эпісцемалогіяй з акцэнтам на філасофіі XVII стагоддзя і этыцы. У вольны час Лары Сэнгер выкладае і сам выконвае на скрыпцы ірландскую народную музыку ў гарадах Дэйтане і Калумбусе ў штаце Агайо.
Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам «Агляду навін Y2K ад Сэнгера» (англ.: «Sanger’s Review of Y2K News Reports») для тых, хто чакаў глабальнай катастрофы з наступам 2000 году. Ён таксама кіруе сайтам пра скрыпічныя традыцыі Данеголу.
У снежні 2005 стала вядома, што Сэнгер бярэ ўдзел у стварэнні праекта, альтэрнатыўнага Вікіпедыі. Па яго словах, новы партал, які ўлучае ў сябе апроч іншага энцыклапедыю, будзе больш абапірацца на веды экспертаў. Назва новага партала — «Лічбавы Сусвет» (англ.: «Digital Universe»). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «Фонд лічбавага Сусвету» (англ.: «Digital Universe Foundation»). Для праекта было сабрана 10,5 млн долараў, і ў студзені 2006 году праект з'явіўся ў Інтэрнэце. Пілотная версія праекта налічвае прыблізна 50 парталаў. Некаторыя карыстачы адзначалі, што сістэма навігацыі гэтай пілотнай версіі —складаная і незразумелая.
У верасні 2006 Сэнгер абвясціў пра стварэнне форку Вікіпедыі — праекце «Citizendium», мэта якога —пазбыцца ад слабых месцаў Вікіпедыі. Асноўнае адрозненне «Citizendium» складаецца ў нябытнасці ананімнага рэдагавання — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе назвацца і паведаміць сваё сапраўднае імя.
27 верасня 2006 Сэнгер узяў «адпачынак» у « Лічбавым Сусвеце», каб заснаваць цалкам незалежны фонд «Citizendium». У першым прэс-рэлізе 17 кастрычніка 2006 Сэнгер заявіў, што гэты фонд «хутка паспрабуе зрушыць Вікіпедыю з месца адной з асноўных крыніц інфармацыі ў сетцыі».
Гл. таксама
Спасылкі
- Старонка ўдзельніка Лары Сэнгера ў англійскай Вікіпедыі
- Персанальная акадэмічная старонка Лары Сэнгера
- Эсэ Лары Сэнгера «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification»
- Артыкул Лары Сэнгера «Веды вольны для ўсіх» у «Technology review»
- «Брытаніка ці Нупедыя? Будучыня свабодных энцыклапедый.»
- «Вікіпедыя шырока адкрыта. Чаму яна так хутка расце? Чаму яна не перапоўнена глупствам?»
- «Чаму Вікіпедыя павінна адмовіцца ад антиэлитаризма.»
- Ранняя гісторыя Нупедыі і Вікіпедыі: Мемуар і таксама Частка II (19 красавіка 2005, «Slashdot»)
- Партал «Лічбавы Сусвет» («Digital Universe»)