Архімед: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: lij:Archimedde |
др робат дадаў: or:ଆର୍କମିଡ଼ିସ |
||
Радок 129: | Радок 129: | ||
[[no:Arkimedes]] |
[[no:Arkimedes]] |
||
[[oc:Arquimèdes]] |
[[oc:Arquimèdes]] |
||
[[or:ଆର୍କମିଡ଼ିସ]] |
|||
[[pam:Archimedes]] |
[[pam:Archimedes]] |
||
[[pl:Archimedes]] |
[[pl:Archimedes]] |
Версія ад 00:01, 27 жніўня 2012
Архіме́д (стар.-грэч.: Ἀρχιμήδης, 287 да н.э. — 212 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, фізік, механік і інжынер з Сіракуз. Аўтар мноства адкрыццяў у геаметрыі. Заклаў асновы механікі, гідрастатыкі, аўтар многіх вынаходніцтваў.
Інжынерны геній Архімеда асабліва праявіўся падчас асады Сіракуз рымскімі войскамі ў ходзе Другой Пунічнай вайны, для абароны роднага горада Архімедам былі пабудаваны разнастайныя механізмы. Забіты ўвосень 212 да н.э. пасля падзення горада.
Сачыненні
Да нашых дзён захаваліся:
- Квадратура парабалы / τετραγωνισμὸς παραβολῆς — вызначаецца плошча сегмента парабалы.
- Пра шар і цыліндр / περὶ σφαίρας καὶ κυλίνδρου — даказваецца, што аб'ём шара роўны 2/3 ад аб'ёма апісанага вакол яго цыліндра, а плошча паверхі шара роўная плошчы бакавой паверхні гэтага цыліндра.
- Пра спіралі / περὶ ἑλίκων — выводзяцца ўласцівасці спіралі Архімеда.
- Пра каноіды і сфероіды / περὶ κωνοειδέων καὶ σφαιροειδέων — вызначаюцца аб'ёмы сегментаў парабалоідаў, гіпербалоідаў і элісоідаў.
- Пра раўнавагу пляскатых фігур / περὶ ἰσορροπιῶν — выводзіцца закон раўнавагі рычага.
- Пасланне да Эратасфена пра метад / πρὸς Ἐρατοσθένην ἔφοδος — па тэматыцы часткова дубліруе працу «Пра шар і цыліндр», але тут выкарыстоўваецца механічны метад даказвання матэматычных тэарэм.
- Пра целы, якія плаваюць / περὶ τῶν ὀχουμένων — выводзіцца закон плавання целаў; разглядаецца задача пра раўнавагу сячэння парабалоіда, які мадэліруе карабельны корпус.
- Вымярэнне круга / κύκλου μέτρησις — вылічэнне прыбліжэння для ліку .
- Псаміт / ψαμμίτης — уводзіцца спосаб запісу вельмі вялікіх лікаў.
- Стамахіён / στομάχιον — даецца апісанне папулярнай гульні.
- Задача Архімеда пра быкоў / πρόβλημα βοικόν — ставіцца задача, якая прыводзіцца да ўраўнення Пеля.
Некалькі прац Архімеда захавалася толькі ў арабскім перакладзе (т. зв. апокрыфы):
- Трактат аб пабудове каля шара цялеснай фігуры з чатырнаццаццю аснаваннямі.
- Кніга лем.
- Кніга аб пабудове круга, падзеленага на сем роўных частак.
- Кніга аб кругах, якія датыкаюцца.
Гл. таксама
Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA