Вінт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: es:Tuerca husillo
Радок 16: Радок 16:


[[en:Screw (simple machine)]]
[[en:Screw (simple machine)]]
[[es:Tuerca husillo]]
[[hu:Csavar (egyszerű gép)]]
[[hu:Csavar (egyszerű gép)]]
[[ms:Skru (mesin ringkas)]]
[[ms:Skru (mesin ringkas)]]

Версія ад 05:56, 15 кастрычніка 2012

Не блытаць з шрубай

Вінт самалёта

Вінт — адзін з найпрасцейшых механізмаў (разам з клінам, рычагом, колам), якія з'яўляюцца асноўнымі элементамі тэхнічных канструкцый. Звычайна вінт — цыліндрычнае ці канічнае цела з нарэзкай па вінтавой лініі або прыстасаванне, дзе выкарыстаны ўласцівасці вінтавой паверхні. Асноўная характарыстыка вінта — ход (вышыня пад'ёму вінтавой лініі за адзін абарот).

Вінт[1] — частка рухавіка самалёта, верталёта, парахода і іншых машын у выглядзе лопасцяў, якія замацаваныя на валу. Вінт паветраных суднаў — самалётаў, верталёаў, дырыжабляў, — а таксама аэрасаняў называецца паветраным вінтом або прапелерам.

Прынцып вінта адкрыты больш як 800 гадоў да н.э. Упершыню выкарыстаны Архімедам (ІІІ ст. да н.э.) у водападымальнай машыне (Архімедаў вінт). Ідэю паветранага вінта (прапелера) як сродку руху ў паветраным асяроддзі выказаў Леанарда да Вінчы. Прынцыпы выкарыстання тэарэтычна абгрунтаваў Д. Бернулі. Практычнае выкарыстанне двух-, трох- і чатырохлопасцевых вінтоў пачалося з развіццём самалёта- і дырыжаблебудавання (з 1903). Ідэю грабнога вінта абгрунтаваў І. Рэсел (1827), які пабудаваў і першы параход з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у мараплаўстве і суднабудаванні. Вялікае пашырэнне атрымаў вінт для злучэння (вінтаеое злучэнне) або прымусовага перамяшчэння асобных частак машын і механізмаў. Такія вінты падзяляюцца на: мацаваныя (раздымнае злучэнне дэталей), грузавыя (рым-балты і дамкраты), сілавыя (у прэсах), хадавыя (у супартах і сілавых сталах станкоў), мікраметрычныя (у вымяральных прыладах), установачныя (у геадэзічных, лабараторных і іншых прыладах). Паводле характару нарэзкі яны бываюць: правай і левай, трохвугольнай, трапецаідальнай і прамавугольнай разьбы, адна-, двух- і шматзаходныя, саманаразальныя (укручваюцца ў гладкія адтуліны). Вінты для дрэва — шурупы, маюць востры канец і спецыяльную разьбу. Вінт мае і шмат іншых спосабаў выкарыстання (напр., у ветрарухавіках, вентылятарах); укараненне яго садзейнічала прагрэсу многіх галін тэхнікі.

Літаратура

  • Сацута У. Вінт // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Зноскі

  1. У адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.113.