Грабны вінт
Грабны вінт — найбольш пашыраны суднавы рухач.
Мае насаджаную на грабны вал калодку з лопасцямі, якія размешчаны на аднолькавых вуглавых адлегласцях адна ад адной і арыентаваны пад пэўным вуглом да падоўжнай восі грабнога вала. Грабныя вінты бываюць суцэльныя (лопасці адлітыя або адштампаваныя разам з калодкай), са здымнымі або паваротнымі (вінты са зменным ходам) лопасцямі. Вырабляюць з латуні, бронзы, чыгуну, сталі, пластмас.
У мэтах памяншэння ствараемага шуму малаабаротныя вінты і вінты з вялікай колкасцю лопасцей, а таксама спецыяльныя накіроўваючыя насадкі[1].
Ідэю грабнога вінта абгрунтаваў І. Рэсел (1827), які пабудаваў і першы параход з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у мараплаўстве і суднабудаванні. У аснове сучасных метадаў разліку грабных вінтоў ляжыць віхравая тэорыя М. Я. Жукоўскага, але разлік больш складаны, чым разлік паветраных вінтоў з-за іншых памераў і формы лопасцей, узнікнення кавітацыі, формы абводаў корпуса судна і месца размяшчэння вінтоў адносна яго[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грабны́ вінт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 380—381. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гребно́й винт, Соо́сные гребны́е винты́ // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 115, 401. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
- Гребной винт // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов (руск.) / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд.. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 122, 123. — 560 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2.
- Гребной винт / И. Я. Миниович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Басин А. М., Миниович И. Я. Теория и расчёт гребных винтов — Л.: Судпромгиз, 1963. — 760 с. с вклейками. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грабны вінт
- Движители кораблей и судов // Корабельный портал korabley.net (руск.)
- Крылов А. Н. Винт гребной // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Гребной винт подводных лодок (чертёж 611-Л-В-АВ26) // Музей Г. О. Р. А. — Главные Оружейные Реликвии Армии Архівавана 12 жніўня 2023. (руск.)