Джэймс Максвел: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: pms:James Clerk Maxwell
Радок 96: Радок 96:
[[ml:ജെയിംസ് ക്ലാർക്ക് മാക്സ്‌വെൽ]]
[[ml:ജെയിംസ് ക്ലാർക്ക് മാക്സ്‌വെൽ]]
[[mn:Жеймс Клерк Максвелл]]
[[mn:Жеймс Клерк Максвелл]]
[[mr:जेम्स क्लार्क मॅक्सवेल]]
[[ms:James Clerk Maxwell]]
[[ms:James Clerk Maxwell]]
[[my:ဂျိမ်းစ် မက်စ်ဝဲ]]
[[my:ဂျိမ်းစ် မက်စ်ဝဲ]]

Версія ад 05:45, 23 кастрычніка 2012

Джэймс Максвел

Джэймс Кларк Максвел (англ.: James Clerk Maxwell; 13 чэрвеня 1831, Эдынбург5 лістапада 1879, Кембрыдж) — брытанскі фізік, аўтар класічнай электрамагнітнай тэорыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Эдынбургу ў шатландскай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Эдынбургскай акадэміі, Эдынбургскім універсітэце (1847—1850), Кембрыджскім універсітэце (1850—1854). Пасля працаваў у Трыніці-каледжы, Абердынскім універсітэце, Лонданскім універсітэце, арганізаваў і ўзначаліў Кавендышаўскую лабараторыю.

Навуковыя дасягненні

Джэймс Кларк Максвел распрацаваў класічную электрамагнітную тэорыю, якая дазволіла апісаць усе электрычныя і магнітныя з'явы з дапамогай чатырох ураўненняў, якія носяць назву ураўненняў Максвела. З гэтае тэорыі вынікала, што паміж электрычнымі і магнітнымі з'явамі маецца непарыўная сувязь. Пераменнае электрычнае поле непазбежна параджае пераменнае магнітнае поле, і наадварот. З гэтага факту вынікала існаванне электрамагнітных хваляў, якія павінны распаўсюджвацца з хуткасцю святла. Максвел паказаў, што святло па сваёй прыродзе ёсць электрамагнітнай хваляй. Сярод іншых дасягненняў Максвела, у прыватнасці, у галіне малекулярна-кінетычнай тэорыі газаў, ёсць адшуканне закону размеркавання малекулаў ідэальнага газу па хуткасцях — размеркаванне Максвела.

Асноўныя працы

  • On the Description of Oval Curves, and those having a plurality of Foci. Proceedings of the Royal Society of Edinburgh, Vol. ii. 1846.
  • Illustrations of the Dynamical Theory of Gases. 1860.
  • On Physical Lines of Force. 1861.
  • A Dynamical Theory of the Electromagnetic Field. 1865.
  • On Governors. Proceedings of the Royal Society, Vol. 16 (1867–1868) pp. 270–283.
  • Theory of Heat. 1871.
  • On the Focal Lines of a Refracted Pencil. Proceedings of the London Mathematical Society s1-4(1):337-343, 1871.
  • A Treatise on Electricity and Magnetism. Clarendon Press, Oxford. 1873.
  • Molecules. Nature, September, 1873.
  • On Hamilton's Characteristic Function for a Narrow Beam of Light. Proceedings of the London Mathematical Society s1-6(1):182-190, 1874.
  • Matter and Motion, 1876.
  • On the Results of Bernoulli's Theory of Gases as Applied to their Internal Friction, their Diffusion, and their Conductivity for Heat.
  • "Ether", Encyclopaedia Britannica, Ninth Edition (1875-89).
  • An Elementary Treatise on Electricity Clarendon Press, Oxford. 1881, 1888.

У Сеціве

Шаблон:Link FA