Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:


[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Беларуска-латвійскія адносіны]]
[[Катэгорыя:Беларуска-эстонскія адносіны]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1919 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1921 годзе]]

Версія ад 13:19, 25 снежня 2012

Шыльда місіі

Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпламатычна-консульская ўстанова БНР.

Адкрылася ў верасні 1919 г. на аснове консульства БНР у Рызе, кіраўніком прызначаны Канстанцін Езавітаў, вайсковым райцам Павел Вент, сакратаром Янка Чарапук. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні 1919 пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. 5 лістапада 1919 урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. 1920 па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя «Бацькаўшчына».

Місія дзейнічала да 1 лютага 1921. Рапарты місіі захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).

Літаратура

  • Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1.