Туманнасць: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Туманнасьць |
др r2.7.3) (робат дадаў: sh:Маглине |
||
Радок 78: | Радок 78: | ||
[[ro:Nebuloasă]] |
[[ro:Nebuloasă]] |
||
[[ru:Туманность]] |
[[ru:Туманность]] |
||
[[sh:Маглине]] |
|||
[[simple:Nebula]] |
[[simple:Nebula]] |
||
[[sk:Hmlovina (astronómia)]] |
[[sk:Hmlovina (astronómia)]] |
Версія ад 01:12, 2 студзеня 2013
Туманнасць — участак міжзорнага асяроддзя, які выдзяляецца сваім выпраменьваннем або паглынаннем выпраменьвання ў агульным фоне неба. Раней туманнасцямі называлі любы нерухомы на небе падоўжаны аб'ект. У 20-х гадах XX стагоддзя было адкрыта, што сярод туманнасцей ёсць шмат галактык (напр., Туманнасць Андрамеды). Пасля гэтага тэрмін туманнасць быў звужаны да пазначанага вышэй сэнсу.
Туманнасці складаюцца з пылу, газу і плазмы.
Гісторыя
Першапачаткова туманнасцямі ў астраноміі лічылі любыя нерухомыя і працяглыя (дыфузныя) прамяністыя астранамічныя аб'екты, у тым ліку зорныя скопішчы або галактыкі па-за Млечным Шляхам, якія не было магчыма размеркаваць па зорках. Некаторыя прыклады падобнага выкарыстання захаваліся да нашага часу. Напрыклад, Галактыку Андрамеды часам называюць «Туманнасцю Андрамеды».
У 1787 годзе Шарль Месье, які актыўна займаўся пошукам камет, склаў каталог нерухомых дыфузных аб'ектаў, падобных да камет. У каталог Месье трапілі як, уласна, туманнасці, гэтак і галактыкі (напрыклад, вышэй прыгаданая галактыка Андрамеды — M31) і шаравыя зорныя скопішчы (M13 — скопішча ў сузор'і Геркулеса).
З развіццём астраноміі і павелічэннем разрознення тэлескопаў, тлумачэнне тэрміна «туманнасць» удакладнялася: частка «туманнасцей» была ідэнтыфікаваная як зорныя скопішчы, былі выяўленыя цёмныя (паглынальныя) газапылавыя туманнасці, і, нарэшце, у 1920-х гадах, спачатку Кнуту Лундмарку, а потым і Эдвіну Хаблу, атрымалася размеркаваць па зорках перыферыйныя вобласці шэрагу галактык і тым самым вызначыць іх прыроду.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туманнасць