Палушнік азёрны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
}} |
}} |
||
'''Палушнік азёрны''' |
'''Палушнік азёрны''' (''Isoëtes lacustris'') — расліна сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae). |
||
== Апісанне == |
== Апісанне == |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 |
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 |
||
{{зноскі}} |
|||
[[Катэгорыя:Травы]] |
[[Катэгорыя:Травы]] |
Версія ад 14:20, 26 студзеня 2013
Палушнік азёрны | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Расліны | |||||||
Аддзел: | Дзеразападобныя | |||||||
Клас: | Isoetopsida | |||||||
Парадак: | Isoetales | |||||||
Сямейства: | Палушнікавыя | |||||||
Род: | Палушнік | |||||||
Від: | Палушнік азёрны | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Isoëtes lacustris L., 1753 | ||||||||
|
Палушнік азёрны (Isoëtes lacustris) — расліна сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae).
Апісанне
Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.
Распаўсюджанне
Пашырэны ў Еўразіі (паўночныя, паўночна-заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Эўропы, Заходняя Сібір), Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з лабеліяй Дортмана і эладэяй канадскай) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.
Біялогія
Расце зараснікамі або групамі на пясчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш. Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.
Вельмі патрабавальны да чысціні вады.
Выкарыстанне і ахова
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Дэкаратыўная, прыдатная для аквакультуры расліна.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5