Палушнік азёрны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 55: Радок 55:
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5


[[Катэгорыя:Дзеразападобныя]]
[[Катэгорыя:Травы]]
[[Катэгорыя:Травы]]
[[Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны]]


[[cs:Šídlatka jezerní]]
[[cs:Šídlatka jezerní]]

Версія ад 14:21, 26 студзеня 2013

Палушнік азёрны

Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Дзеразападобныя
Клас: Isoetopsida
Парадак: Isoetales
Сямейства: Палушнікавыя
Род: Палушнік
Від: Палушнік азёрны
Навуковая назва
Isoëtes lacustris L., 1753
ITIS  17131
NCBI  50271

Палушнік азёрны (Isoëtes lacustris) — расліна сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae).

Апісанне

Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.

Распаўсюджанне

Пашырэны ў Еўразіі (паўночныя, паўночна-заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Эўропы, Заходняя Сібір), Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з лабеліяй Дортмана і эладэяй канадскай) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.

Біялогія

Расце зараснікамі або групамі на пясчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш. Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.

Вельмі патрабавальны да чысціні вады.

Выкарыстанне і ахова

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Дэкаратыўная, прыдатная для аквакультуры расліна.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5