Біяцэноз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выява
Радок 18: Радок 18:
Структура біяцэнозу падтрымліваецца ў часе і прасторы за кошт разнастайных сувязей паміж [[папуляцыя]]мі. Сувязі ўзнікаюць з мэтай задавальнення пэўных патрэб адной папуляцыі за кошт другой. У залежнасці ад характару патрэб вылучаюць чатыры тыпы сувязей: трафічныя, тапічныя, фарычныя, фабрычныя.

[[File:Male_Lion_and_Cub_Chitwa_South_Africa_Luca_Galuzzi_2004_edit1.jpg|thumb|Ільвы са здабычай]]
Трафічныя сувязі — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі атрымліваюць ежу за кошт асобін другой папуляцыі. Гэта можа адбывацца шляхам з'ядання асобін, жыўлення адмерлымі арганічнымі рэшткамі або прадуктамі жыццядзейнасці асобін іншага віду. Напрыклад, жаба жывіцца насякомымі, бусел — жабамі, дажджавы чарвяк — апалым лісцем (прамыя трафічныя сувязі). Драпежнікі з'ядаюць траваедных жывёл, і гэтым яны ўплываюць на колькасць травяністых раслін, якія з'яўляюцца ежай для некаторых беспазваночных жывёл-лістагрызаў (ускосная трафічная сувязь).

[[File:Elkhorn fern.jpg|thumb|Трапічная эпіфітная папараць на ствале дрэва]]
Тапічныя сувязі — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі выкарыстоўваюць асобін другой папуляцыі ў якасці месцапражывання або адчуваюць іх уплыў на сваё асяроддзе пражывання. Напрыклад, птушкі выкарыстоўваюць дрэвы і хмызнякі як месцы для гнездавання, малькі рыб знаходзяць сховішча пад «парасонікам» [[мядузы]], [[эпіфіты]] і [[ліяны]] выкарыстоўваюць ствалы дрэў як субстрат і г.д. У лесе высокія дрэвы пад сваім полагам могуць ствараць спрыяльныя ўмовы асяроддзя для ценелюбівых раслін.

[[File:Xn ant hill.jpg|thumb|Мурашнік]]
Фарычныя сувязі — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі ўдзельнічаюць у рассяленні (распаўсюджванні) асобін другой папуляцыі. Напрыклад, птушкі, жывячыся ягадамі брусніц, чарніц, рабіны, глога, распаўсюджваюць насенне гэтых раслін разам з экскрэментамі. Млекакормячыя пераносяць блох, кляшчоў і іншых паразітаў. Вавёркі, сойкі, назапашваючы арэхі і жалуды на зіму, часам выкарыстоўваюць іх не цалкам, і яны вясной прарастаюць.

Версія ад 16:13, 26 студзеня 2013

Біяцэноз (ад грэч. βίος — жыццё, κοινός — агульны) — гістарычна складзеная сукупнасць узаемазвязаных папуляцый раслін, жывёл, грыбоў і мікраарганізмаў, якія насяляюць экалагічна аднароднае асяроддзе пражывання.

Паняцце біяцэнозу

У прыродзе папуляцыі розных відаў, якія існуюць у адным асяродцзі, уступаюць адна з адной у разнастайныя ўзаемаадносіны ў залежнасці ад іх патрэб. У выніку ўтвараецца больш складаная біялагічная сістэма — біяцэноз. Гэты тэрмін увёў нямецкі гідрабіёлаг К. Мёбіус у 1877 годзе.

Часта ў экалогіі замест тэрміна «біяцэноз» выкарыстоўваецца тэрмін «згуртаванне». Біяцэноз (згуртаванне) з'яўляецца асноўным кампанентам прыродных надарганізменных сістэм.

Месца існавання біяцэнозу называецца біятопам.

Склад біяцэнозу

Складанымі часткамі біяцэнозу з'яўляюцца: фітацэноз, зоацэноз, мікацэноз, мікробацэноз. Фітацэноз — расліннае згуртаванне, якое расце на пэўнай тэрыторыі і змяняецца як па сезонах, так і па гадах. Зоацэноз — сукупнасць папуляцый жывёл, якія насяляюць пэўны біятоп. Мікацэноз — згуртаванне розных відаў грыбоў. Мікробацэноз — сукупнасць папуляцый бактэрый і пратыстаў.

Мяжа паміж біяцэнозамі вызначаецца па фітацэнозах, якія заўсёды маюць спецыфічныя асаблівасці. Напрыклад, луг рэзка адрозніваецца ад лесу, лес — ад балота, хвойны лес — ад ліставога, бярозавы гай — ад дубровы і г.д. Фітацэноз вызначае відавы склад зоацэнозу, мікацэнозу і мікробацэнозу, а значыць, з'яўляецца галоўным структурным кампанентам біяцэнозу.

Па паходжанні адрозніваюць першасныя і другасныя біяцэнозы. Першасныя біяцэнозы практычна не зведваюць уплыву дзейнасці чалавека (недаступныя ўчасткі тайгі, горныя лясы). У другасных біяцэнозах адзначаецда прыметны ўплыў чалавека (большасць біяцэнозаў на Зямлі).

Сувязі папуляцый у біяцэнозах

Структура біяцэнозу падтрымліваецца ў часе і прасторы за кошт разнастайных сувязей паміж папуляцыямі. Сувязі ўзнікаюць з мэтай задавальнення пэўных патрэб адной папуляцыі за кошт другой. У залежнасці ад характару патрэб вылучаюць чатыры тыпы сувязей: трафічныя, тапічныя, фарычныя, фабрычныя.

Ільвы са здабычай

Трафічныя сувязі — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі атрымліваюць ежу за кошт асобін другой папуляцыі. Гэта можа адбывацца шляхам з'ядання асобін, жыўлення адмерлымі арганічнымі рэшткамі або прадуктамі жыццядзейнасці асобін іншага віду. Напрыклад, жаба жывіцца насякомымі, бусел — жабамі, дажджавы чарвяк — апалым лісцем (прамыя трафічныя сувязі). Драпежнікі з'ядаюць траваедных жывёл, і гэтым яны ўплываюць на колькасць травяністых раслін, якія з'яўляюцца ежай для некаторых беспазваночных жывёл-лістагрызаў (ускосная трафічная сувязь).

Трапічная эпіфітная папараць на ствале дрэва

Тапічныя сувязі — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі выкарыстоўваюць асобін другой папуляцыі ў якасці месцапражывання або адчуваюць іх уплыў на сваё асяроддзе пражывання. Напрыклад, птушкі выкарыстоўваюць дрэвы і хмызнякі як месцы для гнездавання, малькі рыб знаходзяць сховішча пад «парасонікам» мядузы, эпіфіты і ліяны выкарыстоўваюць ствалы дрэў як субстрат і г.д. У лесе высокія дрэвы пад сваім полагам могуць ствараць спрыяльныя ўмовы асяроддзя для ценелюбівых раслін.

Мурашнік

Фарычныя сувязі — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі ўдзельнічаюць у рассяленні (распаўсюджванні) асобін другой папуляцыі. Напрыклад, птушкі, жывячыся ягадамі брусніц, чарніц, рабіны, глога, распаўсюджваюць насенне гэтых раслін разам з экскрэментамі. Млекакормячыя пераносяць блох, кляшчоў і іншых паразітаў. Вавёркі, сойкі, назапашваючы арэхі і жалуды на зіму, часам выкарыстоўваюць іх не цалкам, і яны вясной прарастаюць.

Эвалюцыя жывёл і раслін працякала ўзаемазвязана (каэвалюцыя), таму яны выпрацоўвалі прыстасаванні для фарычных сувязей. Напрыклад, стрававальныя ферменты жывёл і птушак не ператраўліваюць насенне раслін, а наадварот, забяспечваюць яму высокую ўсходжасць. Плады і насенне некаторых раслін маюць кручкі, зачэпы для прымацавання да поўсці жывёл з мэтай наступнага распаўсюджвання.

Фабрычныя сувязі — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі выкарыстоўваюць выдзяленні або мёртвыя часткі цела асобін другой папуляцыі ў якасці матэрыялу для будаўніцтва гнёздаў, нор, сховішчаў і інш. Напрыклад, бабры ўзводзяць бабровыя хаткі са ствалоў і галін дрэў. Мурашкі выкарыстоўваюць апад хвойных дрэў як асноўны будаўнічы матэрыял для мурашнікаў. Птушкі выкарыстоўваюць сухія галінкі, траву, пух, поўсць для будаўніцтва гнёздаў. Некаторыя лясныя звяры высцілаюць свае норы мохам, апалым лісцем, сухой травой і г.д.

Папуляцыя любога віду ў біяцэнозе пастаянна ўступае ў розныя сувязі з іншымі папуляцыямі. Напрыклад, дзяцел, які жывіцца насякомымі, уступае з імі ў прамую трафічную сувязь, а з дубам, пад карой якога ён знаходзіць гэтых насякомых, — ва ўскосную трафічную сувязь. Выдзёўбваючы ў ствале дрэва дупло, ён уступае ў тапічную сувязь з дрэвам і г.д.

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С. С. Маглыш, А. Я. Карэўскі ; пад рэд. С. С. Маглыш; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8

Шаблон:Ecology-stub Шаблон:Biology-stub