Месцапражыванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Схіл пагорка

Месцапражыванне (месца пражывання) — сукупнасць біятычных, абіятычных і антрапагенных (пры іх наяўнасці) экалагічных фактараў на любой пэўнай тэрыторыі або акваторыі, якая фармуецца на месцы першаснага комплексу абіятычных фактараў — экатопу. Месцапражыванне віду або папуляцыі — важны кампанент яго/яе экалагічнай нішы. Па адносінах да наземных жывёлаў тэрмін лічыцца сінанімічным паняццям стацыя (месцапражыванне віду) і біятоп (месцапражыванне супольнасці).

Месцапражыванні, якія характарызуюцца рознай выяўленасцю экалагічных фактараў, але маюць падобнае расліннае покрыва, называюцца біялагічна раўнацэннымі. Існаванне іх магчыма дзякуючы частковай кампенсацыі фактараў адзін адным.

Г Саутвуд (1977) прапанаваў класіфікаваць месцапражыванні па характары змены фактараў ў часе, вылучыўшы наступныя:

  • нязменныя - умовы асяроддзя застаюцца спрыяльнымі бясконца доўга;
  • прадказальна сезонныя - назіраецца рэгулярная змена спрыяльных і неспрыяльных перыядаў;
  • непрадказальныя - спрыяльныя і неспрыяльныя перыяды маюць розную працягласць;
  • эфемерныя — з кароткім спрыяльным перыядам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]