Кітайскае пісьмо: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: bar:Kinäsische Schrift
Радок 28: Радок 28:
[[ar:مقاطع صينية]]
[[ar:مقاطع صينية]]
[[arz:رموز صيني]]
[[arz:رموز صيني]]
[[bar:Kinäsische Schrift]]
[[be-x-old:Кітайскае пісьмо]]
[[be-x-old:Кітайскае пісьмо]]
[[bg:Китайска логограма]]
[[bg:Китайска логограма]]

Версія ад 06:55, 11 лютага 2013

Злева: «Кітайскі іерогліф» на традыцыйнай кітайскай мове.
Зправа: «Кітайскі іерогліф» на простай кітайскай мове.
Вымаўленне: Hànzì, kanji, hanja и Hán tự.

Кітайскае пісьмо ці Пісьмо Хань (спрошчаны кітайскі: 汉字, традыцыйны кітайскі: 汉字, піньінь: Hanzi) — сімвалы, якія выкарыстоўваліся ў пісьмовай кітайскай (hanzi — ханьцзі), японскай (kanji — кандзі), радзей у карэйскай (hanja — канча), і ў в'етнамскай (hán tự — хан ты), а таксама ў іншых мовах. Кітайскія іерогліфы таксама вядомы як сінаграфы, а кітайская пісьменнасць — як сінаграфія. У кантэксце інтэрнацыяналізацыі, пісьменнасці, заснаваныя на кітайскай, называюць CJK (па-англійску: Chinese, Japanese, Korean) або CJKV (з даданнем па-англійску: Vietnamese).

Узрост кітайскай пісьменнасці стала ўдакладняецца. У 1962 годзе пры раскопках неалітычнага паселішча Цьзяху на рацэ Хуанхэ былі выяўлены надпісы на панцырах чарапах, якія нагадваюць па напісанні найстаражытныя кітайскія іерогліфы. Піктаграмы адносяць да 4 тысячагоддзя да н.э., што больш старажытнае, чым шумерская пісьменнасць[1]. Ранейшы вядомы даследчык кітайскай пісьменнасці Тан Лань выказваў здагадку, што кітайская іерогліфіка паўстала 4—5 тысячагоддзяў таму[2].

Кітайскую пісьменнасць звычайна называюць гіерагліфічнай або ідэаграфічнай. Яна радыкальна адрозніваецца ад алфавітнай тым, што кожнаму знаку прыпісана нейкае значэнне, гэта значыць не толькі фанетычнае, і колькасць знакаў вельмі вялікая. Колькасць кітайскіх іерогліфаў у слоўніку Кансі каля 47035, хоць большасць з іх рэдка выкарыстоўваюцца, яны назапашаных на працягу гісторыі. Даследаванні, праведзеныя ў Кітаі, паказалі, што поўная пісьменнасць па-кітайску патрабуе веды толькі 3-4000 іерогліфаў.[3]

Зноскі

  1. Самые древние письмена давали прямую связь с небесами — Грани. Ру
  2. Софронов М. В., Китайское языкознание в 50-80-хх гг.// Новое в зарубежной лингвистике, вып. XXII, Языкознание в Китае, М., 1989.
  3. Norman, Jerry (2005). «Chinese Writing: Transitions and Transformations». От 2006-12-11

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA