Капітолій: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат зьмяніў hu:Capitolium на hu:Capitolium (Róma) |
Makecat-bot (размовы | уклад) др r2.6.5) (робат дадаў: az:Kapitoli (təpə) |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
[[ar:هضبة كابيتولين]] |
[[ar:هضبة كابيتولين]] |
||
[[az:Kapitoli (təpə)]] |
|||
[[be-x-old:Капітолій]] |
[[be-x-old:Капітолій]] |
||
[[bg:Капитолий]] |
[[bg:Капитолий]] |
Версія ад 03:42, 4 сакавіка 2013
Капітолій | |
---|---|
італ.: Campidoglio | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 46 м |
Размяшчэнне | |
41°53′36″ пн. ш. 12°28′59″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капітолій (лац.: Capitolinus) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 м.) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 мэтра), паміж імі месціцца западзіна Асылум (Asylum; вышыня 36,5 мэтра). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, ўзвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбру, на паўночны-захад ад Палаціна, над размешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтр Старажытнага Рыму. На Капітоліі завяршаліся трыўмфальныя шэсці рымскага войска. У пачатку Сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названа будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.
Гісторыя
Паводле падання ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпейскім пагоркам, стромкі схіл адной з яго вяршыняў — Тарпейскай скалы, служыў месцам пакаранняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новую назву атрымаў ад перанесенага з Квірынала свяцілішча сабінаў якое звалася Капітоліям, каля яго адбываліся паседжанні сената і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітолій (Capitolium vetus) які знаходзіўся на Квірынале.
Глядзіце таксама
- Рымскія пагоркі
- Тарпейская скала
- Капіталійскі храм
- Капіталійскія музеі
- Статуя Марка Аўрэлія
- Капітолій, Вашынгтон
- Forum Holitorium
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капітолій