Англа-беларускае таварыства: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат дадаў: be-x-old:Ангельска-беларускае таварыства |
др Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3656258 (translate me) |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
[[Катэгорыя:Англа-беларускае таварыства| ]] |
[[Катэгорыя:Англа-беларускае таварыства| ]] |
||
[[Катэгорыя:Арганізацыі Вялікабрытаніі]] |
[[Катэгорыя:Арганізацыі Вялікабрытаніі]] |
||
[[be-x-old:Ангельска-беларускае таварыства]] |
Версія ад 18:42, 9 сакавіка 2013
Англа-беларускае таварыства (АБТ, Anglo-Byelorussian Society) — грамадская арганізацыя ў Вялікабрытаніі. Заснавана 16 сакавіка 1954 г. ў Лондане членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі беларускай эміграцыі і англійскімі навукоўцамі-беларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод англічан.
Дзейнасць
Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане таварыства з'яўляецца цэнтрам беларускага навукова-культурнага жыцця Вялікабрытаніі. У 1965—88 выпускала «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культурных праблемах жыцця беларускага народа. 3 1966 АБТ арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі літаратуры і культуры Беларусі. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй славістаў універсітэтаў Вялікабрытаніі, Брытанскай Нацыянальнай Асацыяцыяй усходне-еўрапейскіх даследаванняў, удзельнічае ў міжнародных канферэнцыях і кангрэсах славістаў. Выдала кнігі апавяданняў С. Яновіча (1974), «Беларускую граматыку» П. Мэё (1976, на англійскай мове), зборнікі вершаў М. Багдановіча, А. Гаруна, З. Бядулі (1983, на беларускай і англійскай мовах) і інш.
Кіраўнікі АБТ
Прэзідэнты:
- Д. Ормсбі-Гор
- Л. Гарлех
- А. Макмілін
Старшыні:
- Оберан Герберт (1965—73)
- Джон Джоліф (1974—80)
- Джэймс Дзінглі (1981—пач. 1990-х і з 2004)
- Роўэн Карстэрз
- Васіль Еўдакімаў
Літаратура
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
- Ляднёва А. Англа-беларускае таварыства // БелЭн у 18 т. Т. 1. — Мн., 1996.