Лявон Заяц: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920412 (translate me) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
{{DEFAULTSORT:Заяц Лявон}} |
{{DEFAULTSORT:Заяц Лявон}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] |
||
[[Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»]] |
[[Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»]] |
||
Версія ад 14:22, 22 мая 2013
Лявон Язэпавіч (Леанард Іосіфавіч) ЗАЯЦ (сакавік 1890, в. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 23 верасня 1935, Уфа, НКУС) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.
Біяграфія
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. У 1914-1916 гг. — кантралёр Віленскага акцызнага ўпраўлення, у 1916-1917 гг. — працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе. Член партыі беларускіх эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята БНР — дзяржаўны кантралёр.
9 лютага 1919 года прыняў удзеў у зарганізаваным Луцкевічам сходзе беларускіх арганізацыяў, на якім была прынятае рашэнне, каб пачаць перамовы з польскім урадам наконт утварэння польска-беларускай федерацыі. Умовай мела быць прызнанне польскім бокам Савету Міністраў БНР як афіцыйнага ўраду Беларусі, аднак польскі ўрад гэтага не зрабіў[1]
Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.
У 1925 г. вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. 25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ВС БССР 10 чэрвеня 1988 г.
Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.
Зноскі
- ↑ Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 292-293. ISBN 978-83-231-2484-9.
Бібліяграфія
- Максім Багдановіч // Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975.
Літаратура
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- ЭГБ, т. 3.