Легенда аб Палемоне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 10 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2352399 (translate me)
Радок 4: Радок 4:


== Змест падання ==
== Змест падання ==
Паводле легенды, 500 сем'яў рымскай знаці уцяклі марскім шляхам у [[Жмудзь]] ад жорсткасці імператара [[Нерон]]а (версія [[Хроніка ВКЛ|Хронікі ВКЛ]]), альбо ад [[Атыла|Атылы]], які у 452 годзе узяў у аблогу [[Аквілея|Аквілею]] (версія [[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]). На чале эмігрантаў быў [[радня|родзіч]] Нерона {{сюды|Палемон}}'''Палемон—Публій Лібон''', а яго сын {{сюды|Кунас}}'''Кунас''' (эпанім [[Каўнас]]а) заснаваў дынастыю [[князі літоўскія|літоўскіх князёў]], да якой належаў і заснавальнік [[ВКЛ]] [[Міндоўг]]. Сама назва «Літва» у легендзе выводзіцца ад [[лаціна|лацінскага]] слова ''lituus'': «труба, ваенны сігнальны ражок».
Паводле легенды, 500 сем'яў рымскай знаці уцяклі марскім шляхам у [[Жмудзь]] ад жорсткасці імператара [[Нерон]]а (версія [[Хроніка ВКЛ|Хронікі ВКЛ]]), альбо ад [[Атыла|Атылы]], які у 452 годзе узяў у аблогу [[Аквілея|Аквілею]] (версія [[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]). На чале эмігрантаў быў [[радня|родзіч]] Нерона {{сюды|Палемон}}[[Палемон|Палемон—Публій Лібон]], а яго сын {{сюды|Кунас}}'''Кунас''' (эпанім [[Каўнас]]а) заснаваў дынастыю [[князі літоўскія|літоўскіх князёў]], да якой належаў і заснавальнік [[ВКЛ]] [[Міндоўг]]. Сама назва «Літва» у легендзе выводзіцца ад [[лаціна|лацінскага]] слова ''lituus'': «труба, ваенны сігнальны ражок».


== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==

Версія ад 17:50, 4 чэрвеня 2014

Легенда аб Палемоне — легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Упершыню выкладзена ў летапісным зводзе «Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» (1520-я гг.), паўторана (у варыянтах) Міхалонам Літвінам і інш.

Змест падання

Паводле легенды, 500 сем'яў рымскай знаці уцяклі марскім шляхам у Жмудзь ад жорсткасці імператара Нерона (версія Хронікі ВКЛ), альбо ад Атылы, які у 452 годзе узяў у аблогу Аквілею (версія Хронікі Быхаўца). На чале эмігрантаў быў родзіч Нерона Палемон—Публій Лібон, а яго сын Кунас (эпанім Каўнаса) заснаваў дынастыю літоўскіх князёў, да якой належаў і заснавальнік ВКЛ Міндоўг. Сама назва «Літва» у легендзе выводзіцца ад лацінскага слова lituus: «труба, ваенны сігнальны ражок».

Ацэнкі

Навуковае абгрунтаванне непраўдападобнасці легенды было выказана яшчэ М. Улашчыкам. Мяркуецца, што гэтая легенда, як і наогул большасць легенд, мелася служыць новым грамадска-палітычным мэтам літоўскай арыстакратыі, якія аформіліся ў пачатку 16 ст., а таксама сведчыла аб патрэбе этнічнага самавызначэння літоўцаў. Наяўнасць рымскіх продкаў узносіла літоўцаў над іншымі народамі, служыла іх нацыянальнаму гонару. Апроч таго, згодна з легендай літоўцы вялі свой радавод ад каталіцкага Захаду і не мелі нічога супольнага з Усходам (Руссю).[1]

Магчымыя крыніцы

На падставе параўнання тэкстаў выказвалася меркаванне, што адной з літаратурных крыніц легендарнай часткі Хронікі ВКЛ магла паслужыць польская версія рамана «Александрыя»[2].

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.52.
  2. Kęstutis Gudmantas. 1510 metų ‘Aleksandrija’ — nežinomas Lietuvos metraščių šaltinis. Archivum Lithuanicum 5, 2003.

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С. 52.