Перайсці да зместу

Міхалон Літвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхалон Літвін
Нараджэнне 1490[1]
Смерць 1560[1]
Грамадзянства
Дзейнасць палітык, пісьменнік і гісторык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў». Базель, 1615

Міхалон Літвін (лац.: Michalon Lituanus) — аўтар трактату «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў» (De moribus tartarorum, lituanorum et moscorum), напісанага перад 1550 годам, апублікаванага ў 1615 годзе.

Паводле гіпотэзы Ежы Ахманскага, імавернае сапраўднае імя — Венцлаў Мікалаевіч. Былі і іншыя гіпотэзы, у тым ліку Мацвей Любаўскі лічыў, што аўтарам трактату мог быць Міхаіл Тышкавіч.

Міхалон Літвін абгрунтоўваў паходжанне літоўскай арыстакратыі ад Юлія Цэзара, які, быццам, захапіў Літву і зрабіў яе правінцыяй Рыму (легенда аб Палемоне). У доказ Літвін прыводзіў падабенства лацінскай і літоўскай моў. Аўтар абураўся жорсткім стаўленнем шляхты да сялян і «чэлядзі нявольнай», крытыкаваў тагачасныя законы, паводле якіх сяляне і дробная шляхта не мелі права распараджацца сваёй маёмасцю без згоды пана, крытыкуе шляхту, якая бавіла час у корчмах, замест таго, каб бараніць дзяржаву ад крымскіх татараў: «Сяляне, закінуўшы працу на зямлі, збіраюцца ў корчмах. Там дні і ночы яны гуляюць, а мядзведзі ручныя выпівохам на пацеху пад гукі дудаў танцуюць.»[2].

  • Б43 Белорусские мыслители XVI—XVII вв. Избранные труды. — Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2017. — 320 с. — (Наследие права)[3].
  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #119023075 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 мая 2026.
  2. Rusticiomissiagriocolatione, in cauponasconueniunt. Vbi dies &noctespergrecantur, vrsisetiam arte cicurasis, vtpotantessuadelectentadcantumvtricularijsaltatione. [Michalon Lituanus. De moribus tartarorum, lituanorumet moscorum. — Basel, 1615. — P. 16-17.]
  3. Белорусские мыслители 16-17 вв. «Избранные труды». pravo.by.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. — С. 53.