Аквілея
| Камуна | |||||
| Аквілея | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Aquileia | |||||
|
|||||
| 45°46′ пн. ш. 13°22′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Фрыўлі-Венецыя-Джулія | ||||
| Правінцыя | Удзінэ | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 36 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 5 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 3480 чалавек (2008) | ||||
| Шчыльнасць | 96 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0431 | ||||
| Паштовы індэкс | 33051 | ||||
| Аўтамабільны код | UD | ||||
| Код ISTAT | 030004 | ||||
| Іншае | |||||
| Мэр камуны | Alviano Scarel | ||||
|
|
|||||
| comune.aquileia.ud.it (італ.) | |||||
Аквілея (італ.: Aquileia) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ. У старажытнасці вялікі і знакаміты горад у Паўночнай Італіі, у краіне венетаў.
Насельніцтва складае 3480 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 96 чал./км². Займае плошчу 36 км². Паштовы індэкс — 33051. Тэлефонны код — 0431.
Заступнікам населенага пункта лічыцца святы Santi Ermacora e Fortunato.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны рымлянамі ў 183—181 гг. да н.э., прыблізна за 12 км ад узбярэжжа Трыесцкага заліва, паміж рэкамі Санцыусам і Націса, для ўтрымання ў падпарадкавання венетаў і як апора супраць націску кельцкіх, імерыйскіх і істрыйскіх плямёнаў і Македоніі. Эміліева дарога, галоўны шлях Паўночнай Італіі, была працягнута да Аквілеі, тут перасякаліся дарогі, што вялі ў Панонію, Норык, Істрыю, Далмацыю.
Важны гандлёвы пункт, Аквілея мела не менш важнае значэнне і ў стратэгічным плане, як ключ Італіі на ўсходзе, і таму з прычыны адноснай даступнасці Юлійскіх Альпаў была надзвычай добра ўмацавана, галоўным чынам высілкамі Марка Аўрэлія. Сцены гэтага горада стрымалі ў 167 г. н.э. націск германцаў у маркаманскай вайне, тыя ж сцены спынілі ў 238 годзе войска імператара Максіміна, якое наступала з Дуная, а сам імператар быў забіты пры аблозе гэтага горада.
Тады як у часы рымскіх цэзараў многія гарады паступова прыходзілі ў заняпад, Аквілея, насупраць, усё больш і больш развівала свой дабрабыт; імператар Дыяклетыян пабудаваў тут адзін са сваіх палацаў. У IV стагоддзі, калі пад яе сценамі быў забіты Канстанцін II, насельніцтва Аквілеі вылічала сотні тысяч; яна лічалася чацвёртым па значэнні горадам імперыі (паводле ацэнкі Аўсонія, дзявяты). Канец яе магутнасці паклаў Атыла, які пасля доўгай аблогі разбурыў у 452 годзе гэты горад; яго спусташэнне давяршылі лангабарды ў 568 годзе.

| Археалагічная зона і патрыяршая базіліка Аквілеі* | |
|---|---|
| Archaeological Area and the Patriarchal Basilica of Aquileia** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | |
| Тып | культурны |
| Крытэрыі | iii, iv, vi |
| Спасылка | 825 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1998 (22 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Пасля варварскіх нашэсцяў Аквілейская гавань павінна была саступіць сваё значэнне гавані, што знаходзілася на вонкавым беразе лагуны ў Града. Частка насельніцтва Аквілеі перамясцілася ў Града, а частка бегла на захад, дзе заснавала Венецыю. Але і ў перыяд эканамічнага заняпаду на месцы Аквілеі доўга цяплілася царкоўнае жыццё, засяроджанае вакол велізарнай базілікі IV стагоддзя. Ад гэтага будынка да нашага часу захавалася частка баптыстэрыя і цудоўная мазаічная падлога; увесь астатні масіў храма быў узведзены нанова ў 1031 годзе, а ў 1379 годзе абноўлены ў гатычным стылі.
З 554 па 1751 гады, на працягу 1200 гадоў, Аквілея з’яўлялася цэнтрам Аквілейскага патрыярхата, у першы перыяд свайго існавання мяцежнага ў стеўленні да Папы Рымскага. У Аквілеі адбывалася некалькі царкоўных сабораў: у 381 годзе (супраць арыян), у 558, 698 і 1184 гады. Сімвал веры, прыняты ў Аквілейскай царкве, некаторымі дадатковымі формуламі адрозніваўся ад Нікейскага.
Сучасная камуна
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная Аквілея — камуна з насельніцтвам 3503 жыхары ў італьянскай правінцыі Удыне (рэгіён Фрыўлі-Венецыя-Джулія). Большая частка тэрыторыі старажытнага горада не забудавана і чакае археалагічных даследаванняў, якія дагэтуль праводзіліся выбарча і выпадкова. З 1998 года археалагічная зона Аквілея з сярэдневяковай базілікай унесена ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва:

У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Разбурэнне Аквілеі Атылай стала адпраўным пунктам у сюжэце оперы Дж. Вердзі «Атыла».
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аквілея